18 красавiка 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што будзе рабіць Крысціна Ціманоўская найбліжэйшыя дні

3
Стала вядома, што будзе рабіць Крысціна Ціманоўская найбліжэйшыя дні
КРЫСЦІНА ЦІМАНОЎСКАЯ

Дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў пра гэта Reuters.

Бягуха Крысціна Ціманоўская 4 жніўня вылеціць з Токіё ў Варшаву прамым рэйсам. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

«Яна прыняла прапанову Міністэрства замежных спраў Польшчы звярнуцца па міжнародную дапамогу, яна зрабіла гэта і атрымала сёння польскую візу. Мы ў Фондзе дапамаглі ёй атрымаць квіток у Варшаву», - сказаў Апейкін.

Reuters паведамляе, што Ціманоўская ў панядзелак, 2 жніўня, планавала папрасіць прытулак у Нямеччыне ці Аўстрыі.

«Яна маладая спартоўка, паспяховая, і, відавочна, яна хацела б працягнуць кар'еру, таму ёй спатрэбіцца дапамога ў трэніроўках і развіцці», - сказаў Апейкін.

Нагадаем, 2 жніўня Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці адправіў у Спартыўны арбітражны суд пратэст на пастанову адхіліць Ціманоўскую ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях.

Спартоўка павінна была выступіць на Алімпіядзе 2 жніўня ў папярэднім забегу на дыстанцыі 200 метраў. Аднак НАК Беларусі адхіліў ад удзелу на Гульнях у Токіоё -2020 Крысціну Ціманоўскую «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам» паводле пастановы лекараў (сама спартоўка пазней зняпраўджвала, што яе аглядалі лекары, толькі размаўляў псіхолаг). 1 жніўня яе даставілі ў аэрапорт і спрабавалі пасадзіць на рэйс Токіё - Стамбул, але спартоўка адмовілася ляцець. Яна звярнулася да Міжнароднага алімпійскага камітэту з просьбай аб дапамозе. У апублікаваным відэароліку спартоўка кажа, што на яе ціснуць, што яе спрабавалі вывезці з Японіі без ейнай згоды.

Напярэдадні гэтай сітуацыі спартоўка раскрытыкавала кіраўніцтва нацыянальнай каманды за тое, што яе заявілі на эстафету 4 па 400 метраў, тады як спартоўка ўжо была заяўленая на дыстанцыі 100 і 200 метраў. Пасля гэтага бягуха зазнала асуджэнне ў праўладных тэлеграм-каналах і на беларускай тэлевізіі.

У выніку спартоўка засталася ў Токіё.

2 жніўня Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў пасольстве Польшчы ў Токіё.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках