Спёка ў Грэцыі: тэмпература перавысіла +46 градусаў
- 3.08.2021, 12:14
- 2,848
Некаторыя папулярныя ў турыстаў месца прыпынілі працу.
У Грэцыі працягваецца хваля моцнай спёкі, у панядзелак тэмпература ў адным з раёнаў перавысіла +46 градусаў Цэльсія.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Ekathimerini.
Метэаралагічная станцыя ў горадзе Макракомі ў цэнтральнай Грэцыі зафіксавала 46,3 градуса.
Сетка станцый Нацыянальнай абсерваторыі Афін зафіксавала экстрэмальныя тэмпературы звыш +40 градусаў Цэльсія на 143 станцыях і +43 градусы на 22 станцыях.
У рэгіёне Атыка, куды ўваходзіць сталіца Афіны, на 29 з 53 метэастанцый слупок тэрмометра перавышаў +40 градусаў Цэльсія.
У Афінах тэмпература паветра апоўначы складала +33 градуса.
Некаторыя археалагічныя помнікі па ўсёй краіне ў панядзелак атрымалі распараджэнне прыпыніць працу, каб абараніць персанал і наведвальнікаў ад спёкі.
Гарачае надвор'е можа пагоршыць сітуацыю з ляснымі пажарамі.
Буйны пажар на папулярнай курортнай выспе Радос, які пачаўся ў нядзелю на фоне сухога надвор'я і моцнага ветру, быў ліквідаваны ў панядзелак, паведамілі ў пажарнай службе, хоць пажарная небяспека застаецца высокай.