28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Павешаны са слядамі збіцця на твары»

10
«Павешаны са слядамі збіцця на твары»
ВІТАЛЬ ШЫШОЎ

Сябар Віталя Шышова расказаў пра тое, што знайшла паліцыя і пашукавікі.

Юрый Шчучка быў адным з тых, хто ўсю ноч дзяжурыў у парку і раніцай адправіўся на пошукі зніклага напярэдадні кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова - той выбег на прабежку 2 жніўня і неўзабаве перастаў адказваць на званкі.

А 6 раніцы паліцыя пачала апытваць суседзяў і сведак, а сябры Шышова адправіліся на пошукі. «Мы пайшлі ў парк і выявілі тое, што выявілі», - расказаў Шчучка ў эфіры «Настоящего времени».

Шышова знайшлі павешаным у парку каля ЖК «Чайка» - гэта жылы комплекс на заходняй ўскраіне Кіева, побач з ім знаходзіцца лес, куды, як мяркуецца, актывіст і накіраваўся на ранішнюю прабежку напярэдадні. Паліцыя заявіла, што канфіскавала асабістыя рэчы і тэлефон Шышова, якія былі пры ім.

Шчучка, які адным з першых апазнаў цела Шышова, расказаў «Настоящему Времени», што той быў у «звычайным старым адзенні, у якім людзі займаюцца спортам». Шчучка паспеў заўважыць сляды збіцця. «Гэта старая схема. Чалавек павешаны са слядамі збіцця на твары».

Нацыянальная паліцыя Украіны аб слядах збіцця не паведамляла, але заявіла, што распачала крымінальную вытворчасць паводле артыкула аб наўмысным забойстве (артыкул 115 КК Украіны) і будзе правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскаваную пад суіцыд.

«Беларускі дом у Украіне» займаўся дапамогай уцекачам ва Украіну з пошукам здымнага жылля, легалізацыяй і працаўладкаваннем. Са слоў Шчучкі, які таксама працуе ў гэтым цэнтры, гэтым дзейнасць грамадскай арганізацыі не абмяжоўвалася: прадстаўнікі БДУ сустракаліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, абмяркоўвалі магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, займаліся зборам подпісаў. Акрамя таго, са слоў Шчучкі, Шышоў быў адміністратарам некалькіх тэлеграм-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі.

Супрацоўнікі арганізацыі ўжо даўно атрымлівалі сігналы аб небяспецы, распавядае Шчучка: «Усе актыўныя чальцы БДУ атрымлівалі інфармацыю, што ва Украіну прыбываюць людзі з Сіл спецыяльных аперацый і іншых падраздзяленняў Беларусі для іх фізічнага знішчэння. У тым ліку ад СБУ прыходзіла такая інфармацыя. Казалі, каб мы былі акуратней, бо тут працуе сетка агентаў КДБ Беларусі і магчыма ўсё».

Таксама, кажа Шчучка, які быў знаёмы з Шышовым з першых дзён яго жыцця ва Украіне, каля тыдня таму кіраўнік «Беларускага дома ў Украіне» папрасіў яго паклапаціцца пра «блізкіх, якія яго атачаюць». Больш ніякіх падрабязнасцяў ён не памятае.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках