У Якуціі праз дым ад лясных пажараў пасярод дня наступіла цемра: відэа
5- 3.08.2021, 12:40
- 5,474
Самалёты, адпраўленыя на барацьбу з агнём, не змаглі падняцца ў неба.
У Якуціі (РФ) бушуюць лясныя пажары. У некаторых раёнах назіраецца нулявая бачнасць, сонца схавалася за заслонай густога дыму. Пра гэта паведамляе ТСН.
На кадрах, якія публікуюць мясцовыя жыхары, відаць, што ўсе ахутана чорным дымам, а з неба падае попел.
Праз нулявую бачнасць у некалькіх раёнах спынілі тушэнне пажараў, бо самалёты не змаглі падняцца ў неба.
Адзначаецца, што ў Якуціі ужо выгарала больш за мільён гектараў лесу, і пажары не спыняюцца. У рэгіёне зафіксавалі больш за паўтары сотні новых асяродкаў узгаранняў.