МЗС РФ абвясціла пра высылку эстонскага дыпламата
- 3.08.2021, 12:47
- 2,344
Супрацоўніку эстонскай дыпмісіі загадалі ў тыднёвы тэрмін пакінуць тэрыторыю Расеі.
Амбасадар Эстоніі ў Расеі Маргус Лайдрэ быў выкліканы ў МЗС РФ, дзе яго абвясцілі персонай нон грата. Дыпламату быў заяўлены «рашучы пратэст», паведамілі ў расейскім міністэрстве.
Супрацоўніку эстонскай дыпмісіі загадалі ў тыднёвы тэрмін пакінуць тэрыторыю Расеі. Такая пастанова, як запэўнілі ў расейскім МЗС, прынятая «на аснове прынцыпу ўзаемнасці».
У сярэдзіне ліпеня Міністэрства замежных спраў Эстоніі абвясціла пасла Расеі ў краіне Аляксандра Пятрова персонай нон грата. Гэта адбылося пасля таго, як расейскі МЗС абвясціў персонай нон грата консула Эстоніі Марта Лятэ.