Сябар Віталя Шышова: У загінулага зламаны нос
5- 3.08.2021, 14:08
- 19,834
Сталі вядомыя папярэднія вынікі агляду цела актывіста.
Сябар кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова Юрый пераказаў словы праваахоўнікаў з улікам папярэдніх вынікаў агляду цела актывіста, якога раніцай знайшлі павешаным у Кіеве.
Пра гэта мужчына распавёў у каментары «Украіна 24».
Сябар Віталя мяркуе, што злачынства ўчынілі беларускія спецслужбы.
«Ён (Віталь Шышоў) ведаў, што за ім палююць. І мяркуючы з таго, пры якіх абставінах знайшлі цела, з таго, што супрацоўнікі паліцыі паведамілі нам у прыватнай гутарцы, што ў яго - зламаны нос, я падазраю, што гэта спецслужбы КДБ. І не я адзін. Ці спецслужбы спецыяльных аперацый, якія працуюць на рэжым Аляксандра Лукашэнкі», - сказаў мужчына.
Пры гэтым ён не пацвердзіў, што Віталь скардзіўся на нейкія пагрозы.
«У яго былі прадчування благія. Мы з ім стэлефаноўваліся. Увесь мінулы тыдзень ён казаў: калі што - паклапаціся пра жонку. (Ён казаў) усё нармальна, проста настрой дрэнны», - заўважыў адзін загінулага.