28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Калеснікава - пра лукашыстаў: Гэта банда подлых, баязлівых напарстачнікаў

13
Марыя Калеснікава - пра лукашыстаў: Гэта банда подлых, баязлівых напарстачнікаў
МАРЫЯ КАЛЕСНІКАВА

З імі дзейнічае толькі адзін прынцып: не вер, не бойся, не прасі і смейся.

Беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай, якая знаходзіцца ў СІЗА ў Менску, прапанавалі выступіць на нацыянальным дзяржтэлеканале з інтэрв'ю накшталт таго, што даў былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч. Пра гэта сама Калеснікава распавяла ў інтэрв'ю «Дождю». Поўнае інтэрв'ю з ёй чытайце найбліжэйшым часам на сайце «Дождя».

Са слоў Калеснікавай, за час яе знаходжання ў СІЗА ёй некалькі разоў «у розных формах» прапаноўвалі супрацоўнічаць са следствам і напісаць прашэнне аб памілаванні. «Я сама прапаную ініцыяваць дыялог, перамовы, каб спыніць супрацьстаянне ў грамадстве. Мяне «пачулі» і прапанавалі здымацца ў кіно а-ля Раман [Пратасевіч]», - распавяла яна.

Калеснікава дадала, што пагадзілася даць інтэрв'ю журналісту АНТ Марату Маркаву пры ўмове, што яна раскажа «шакавальную праўду пра выкраданне, следства і беззаконне ў турме». Таксама апазіцыянерка адмовілася напісаць прашэнне аб памілаванні, бо не ўважае сябе за вінаватую.

«Гэта банда подлых, баязлівых напарстачнікаў і дзіўна было б ім давяраць. Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся - гэта мой прынцып стасункаў з імі», - патлумачыла Калеснікава.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках