28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Лукашэнка наогул звар’яцеў

21
Віталь Портнікаў: Лукашэнка наогул звар’яцеў
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ
ФОТА: FACEBOOK.COM

Да расейскіх дыверсантаў ва Украіне проста дадаліся беларускія.

З рэжымам Лукашэнкі, як і з рэжымам Пуціна, усё ўжо даўно зразумела. Беларускі і расейскі дыктатары дэманструюць поўную непавагу да закона, да чалавечага жыцця, да суверэнітэту іншых краін, піша ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў для сайта espreso.tv.

Пасля пачатку беларускіх пратэстаў Лукашэнка наогул з'ехаў са шпулек. Відавочна, што ў адрозненне ад куды больш ураўнаважанага і цынічнага Пуціна, беларускі палітык шчыра верыў у тое, што ягоныя халопы яго любяць. А калі халопы прадэманстравалі, што ніякай любові няма і ў паміне, стаў помсціць і караць. Адна гісторыя з пасадкай у Менску самалёта кампаніі Rianair чаго вартая! А апошняя спроба беларускіх чыноўнікаў дэпартаваць з Токіё спартоўку, якая ўсяго толькі засумнявалася ў сваёй здольнасці добра прабегчы эстафету на 400 метраў! Што гэта, калі не вар'яцтва?

Але калі вар'ят кіруе цэлай дзяржавай са спецслужбамі, гэта небяспечна не толькі для яго і для жыхароў ягонай няшчаснай краіны. Гэта небяспечна і для тых, хто жыве ў іншых краінах. Менавіта таму гэтым іншым краінам і патрэбныя спецслужбы. Абараняцца ад магчымай пагрозы. Выкрываць чужых агентаў. Абараняць парадак ва ўласнай краіне.

Ну а калі спецслужбы - асабістая апрычніна прэзідэнта і ягоных сяброў, калі яны займаюцца Чавусам, то кожны, хто жыве ва Украіне, не можа разлічваць на бяспеку. Заб'юць - каго захочуць.

Прыкладна тое ж самае ва Украіне ўжо было - у часы Віктара Януковіча. Тады спецслужбы таксама былі асабістай апрычнінай прэзідэнта, а агенты ФСБ адчувалі сябе ва Украіне як дома. Цяпер да расейскіх дыверсантаў проста дадаліся беларускія.

Калі ніхто ва ўладзе не займаецца дзяржавай, а займаецца выключна забеспячэннем прыхамаці Уладзіміра Зяленскага, можа адбыцца і не такое. Украінцы нават і ўявіць не могуць, што іх можа чакаць у краіне дэградацыі інстытуцый і несуцішнага самалюбавання першай асобы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках