18 красавiка 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны дапамагае мужу беларускай бягухі Ціманоўскай

3
МЗС Украіны дапамагае мужу беларускай бягухі Ціманоўскай

Кіраўнік МЗС Украіны пажадаў сужэнцам «паспяхова прайсці ўсе выпрабаванні».

Украіна прапанавала неабходную дапамогу Арсенію Зданевічу – сужэнцу беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Пра гэта паведаміў у аўторак, 3 жніўня, кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

Зданевіч нядаўна пакінуў Беларусь і знаходзіцца ва Украіне.

– Звязаліся з Арсенем Зданевічам, мужам спартоўкі Ціманоўскай. <...> Прапанавалі неабходную дапамогу на час знаходжання ва Украіне і зробім усё, каб ён адчуваў сябе ў бяспецы, нягледзячы на шакавальныя навіны, – напісаў Кулеба ў Twitter. Ён таксама пажадаў сужэнцам «паспяхова прайсці ўсе выпрабаванні».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках