25 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкордная спёка ў Грэцыі: тэмпература перавысіла +47 градусаў

1
Рэкордная спёка ў Грэцыі: тэмпература перавысіла +47 градусаў

Абсалютны рэкорд зарэгістравалі недалёка ад Салонікаў.

На поўначы Грэцыі ў аўторак была зафіксавана самая высокая тэмпература ў краіне, якая склала 47,1 градуса Цэльсія.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Ekathimerini.

Тэмпературны рэкорд зарэгістравалі ў горадзе Лангадас, недалёка ад Салонікаў.

Паводле паказанняў 205 метэастанцый, устаноўленых Нацыянальнай абсерваторыяй Афін (NOA) у розных частках краіны, у горадзе Макракомі слупкі тэрмометра падняліся да 46,2 градусаў, а ў мястэчку Арфара на паўднёвым захадзе Пелапанеса да 46,1.

У яшчэ некалькіх гарадах фіксавалі тэмпературы ад 45,6 да 45,9 градусаў Цэльсія.

У грэцкай сталіцы Афінах самая высокая дзённая тэмпература - +45 градусаў - была зафіксавана ў прамысловых зонах Аспрвпіргас і Ахарнон.

Метэаралагічная служба папярэдзіла, што моцная спякота, як чакаецца, захаваецца і ў сераду, з тэмпературамі вышэй за +40 градусаў у многіх частках краіны, уключаючы Афіны і выспы ў цэнтральнай частцы Эгейскага мора, а таксама на Крыце.

Нагадаем, дзесяткі дамоў былі эвакуаваны на поўначы Афінаў у аўторак днём праз лясныпажар, які пачаўся раней у лясных масівах паблізу прыгарада Варымпампі і вырваўся з-пад кантролю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках