19 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А вы - гатовыя?

7
А вы - гатовыя?
ФОТА: SVABODA.ORG

Да страйку можа далучыцца кожны беларус: ад праграмістаў прыватнай кампаніі да працоўных заводаў.

З самага пачатку пратэстаў не спыняюцца пытанні на тэму калі сілавікі пяройдуць на бок народа, ці калі працоўныя выйдуць у страйк. І сапраўды. Калі?

Мы пачалі забываць, што ўсе мы - адзін народ і без салідарнасці ўсяго народа чакаць рэзкіх зменаў гэта дурасць. А ўжо тым больш дзяліць Беларусь на раёны, руху або прадпрыемствы і зусім памылкова.

Безумоўна ёсць розныя групы людзей. Усе яны ў рознай ступені ўзаемазвязаныя паміж сабой. Але ёсць адна адзіная ключавая характарыстыка, згодна з якой мы апрыёры адзіныя - нацыя.

Таму да страйку можа далучыцца кожны беларус: ад праграмістаў прыватнай кампаніі да працоўных заводаў. Паралельна з гэтым кожны з нас можа быць рупарам. Кожны можа гаварыць з сябрамі і сваякамі, распавядаць ім пра розныя падзеі і ініцыятывы, падрыхтавацца да страйку і дапамагчы астатнім.

Навошта чакаць ад кагосьці, што ён пяройдзе на наш бок або увядзе санкцыі без нашых смелых дзеянняў? Без нашага запыту на правасуддзе?

Найперш нам самім трэба перайсці на бок нашай нацыі, нашага народа, перш чым патрабаваць гэтага ад астатніх.

А вы гатовыя?

Телеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках