20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі адбылася буйная чыгуначная аварыя

18
У Чэхіі адбылася буйная чыгуначная аварыя

Сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі.

Раніцай у сераду, 4 жніўня, у Чэхіі ў раёне вёскі Мілавчэ сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі.

Са звестак паліцыі, загінулі два чалавекі, дзясяткі пасажыраў атрымалі траўмы.

Ва ўправе Чэшскіх чыгунак паведамілі, што сутыкнуліся экспрэс-цягнік, які накіроўваўся ў Прагу, і пасажырскі цягнік паведамленнем Пльзень - Дамажліцэ.

Праводзіцца эвакуацыя параненых пасажыраў. На месцы таксама працуюць гелікаптэры.

Са звестак novinky.cz, сямёра пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ ў 31 чалавека нязначныя траўмы.

Міністр транспарту Чэхіі заявіў, што аварыя адбылася праз тое, што адзін з кіроўцаў праехаў на чырвонае святло.

Пажарныя накіравалі на месца здарэння чальца посттраўматычнай брыгады. У сяле прадугледжаны памяшканні ў доме культуры для лёгка параненых і тых, хто не пацярпеў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках