25 красавiка 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Кітай напалохалі Пуціна планамі адмовы ад нафты і газу

4
ЕЗ і Кітай напалохалі Пуціна планамі адмовы ад нафты і газу

Расійскі вуглевадародны экспарт можа страціць больш за 4-х трыльёнаў долараў.

Расейскія чыноўнікі пачынаюць прапрацоўку плана існавання расейскай эканомікі ва ўмовах калапсу нафтагазавай мадэлі, у якой краіна жыве з савецкіх часоў.

У адказ на планы Еўропы і Кітая для зніжэння выкідаў і руху да вугляроднай нейтральнасці ва ўрадзе Расеі ствараюцца рабочыя групы па адаптацыі да глабальнага энэргапераходу - гэта значыць, зніжэння попыту на традыцыйныя тыпы паліва, піша finanz.ru.

Як паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу, блізкую да ўрада, і федэральнага чыноўніка, непасрэдна задзейнічанага ў працы, куратарам праекта стане першы віцэ-прэм'ер, былы памочнік прэзідэнта ў эканоміцы, архітэктар нацыянальных праектаў Андрэй Белавусаў.

Пастанова была прынятая ў чэрвені - пасля таго, як стала вядома, што да планаў барацьбы са зменай клімату падключыўся Кітай.

ЕЗ, які купляе больш за палову расейскіх вуглевадародаў, яшчэ летась прыняў стратэгію поўнай адмовы ад выкапнёвага паліва да 2050 года. У ліпені быў апублікаваны праект увядзення трансгранічнага вугляроднага падатку, які прымусіць пастаўшчыкоў тавараў у Еўропу плаціць за высокі «вугляродны след» пры вытворчасці. Гэты механізм ударыць па чорных металах, алюмінію, угнаеннях.

Кітай, на які чыноўнікі ўскладалі надзеі, бачачы ў ім альтэрнатыўны рынак для нафты і газу ва ўмовах падзення попыту ў развітых краіна, у пачатку 2021 года таксама абвясціў аб планах дасягнуць вугляроднай нейтральнасці. Да 2060 года кампартыя КНР паставіла мэту выдзяляць столькі ж парніковых газаў, колькі паглынае.

У гэтых умовах пастаўленая задача «вызначыць рызыкі і магчымасці глабальнага энэргапераходу для расейскай эканомікі, ацаніць сцэнары па ўсіх накірунках і выпрацаваць аптымальны», распавяла РБК крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

«Важна забяспечыць збор дакладных звестак, каардынацыю ўстаноў, арганізацый і экспэртаў», - паведаміла крыніца, апісваючы прынцып працы рабочых груп.

Першыя нарады прайшлі ў закрытым рэжыме ў чэрвені. Улетку быў сфармаваны папярэдні склад «кліматычных» працоўных груп.

Да абмеркавання прыцягваліся, напрыклад, спецпрадстаўнік прэзідэнта Расеі ў сувязях з міжнароднымі арганізацыямі ў пытаннях устойлівага развіцця Анатоль Чубайс (адна з гэтых глабальных мэтаў заяўленая як прыняцце тэрміновых захадаў у барацьбе са зменай клімату і яго наступствамі) і старшыня праўлення Ашчаднага банка Герман Грэф.

У Грэфа ацэнкі сумнага будучага, звязанага з энэргапераходам, ужо гатовыя: у выніку зніжэння экспарту вуглевадародных тавараў і ўвядзення трансгранічнага вугляроднага рэгулявання расейскі экспарт можа страціць больш за 4 трыльёны даляраў да 2050 года.

Здабыча нафты ў Расеі пры існым тэмпе дэкарбанізацыі ў найбліжэйшыя 30 гадоў упадзе ўтрая, а яе экспарт - у 4-6 разоў - гэтыя лічбы выцякаюць з «трэндаў, якія ўжо закладзеныя», паведаміў Грэф на міжнародным фінансавым кангрэсе ў ліпені. Ён дадаў, што атрыманыя Ашчадбанкам ацэнкі «выглядаюць вельмі-вельмі сур'ёзна» і «выклікаюць вялікую занепакоенасць».

Падзенне попыту на нафту, паводле мадэлі банка, абрыне і кошты: сярэдні кошт барэля расейскай сумесі Urals з базавага ўзроўню 77 даляраў абрынецца да 26 даляраў да 2050 года, а кошты газу - другой ключавой крыніцы экспартных даходаў для эканомікі - абрынуцца ўдвая.

У выніку эканоміка пазбавіцца прытоку цвёрдай замежнай валюты, на якую з савецкіх часоў закупляецца імпарт - ад шырспажыву да тэхналогій.

Паводле звестак ЦБ РФ, у дапандэмічным 2019 годзе Расея атрымала ад экспарту 419,7 млрд даляраў. З гэтай сумы 56%, або 238,5 млрд даляраў, прынёс продаж трох тавараў - нафты, нафтапрадуктаў і газу.

У 2020 годзе на фоне падзення коштаў вуглевадародаў і вымушанага зніжэння здабычы ў рамках угоды ОРЕС+ гэтая доля знізілася да 45%, або 150,3 млрд даляраў з 333,3 млрд экспартных даходаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках