25 красавiка 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль адказаў на ракетны абстрэл з тэрыторыі Лібана

Ізраіль адказаў на ракетны абстрэл з тэрыторыі Лібана

ЦАХАЛ нанёс удар па крыніцах запуску ракет.

Ізраіль нанёс артылерыйскія ўдары па цэлях усцяж лібанскай мяжы.

Пра гэта «Новому времени» паведамілі ў Арміі абароны Ізраіля.

Удары былі нанесеныя ў адказ на ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі раніцай, у сераду, 4 жніўня.

Тры ракеты былі выпушчаныя з Лібана па тэрыторыі Ізраіля. Дзве з іх упалі на тэрыторыі Ізраіля, адна не перасягнула мяжу.

13 траўня з тэрыторыі паўднёвага Лібана ў накірунку Ізраіля выпусцілі тры ракеты. Усе набоі ўпалі ў Міжземным моры - ніхто не пацярпеў.

У адказ на ракетную атаку з тэрыторыі Лібана Ізраіль нанёс удар па крыніцах запуску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках