19 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агне Білатайтэ пра «смерць іракца» на беларуска-літоўскай мяжы: Гэта казкі братоў Грым

17
Агне Білатайтэ пра «смерць іракца» на беларуска-літоўскай мяжы: Гэта казкі братоў Грым
АГНЕ БІЛАТАЙТЭ
ФОТА: DELFI

Кіраўніца МУС Літвы пракаментавала дэзінфармацыю беларускіх уладаў.

Міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ заявіла, што паведамленне афіцыйных структур Беларусі пра смерць на мяжы з Літвой іракца з'яўляецца дэзінфармацыяй, паведамляе lrt.lt.

«Мы гэта можам пракаментаваць як відавочную дэзінфармацыю. Супраць Літвы вядзецца гібрыдная атака, і распаўсюджванне гэтай дэзінфармацыі - прыклад таго», - у сераду заявіла міністр.

«Гэта абсурд, казкі братоў Грым», - дадала яна.

Камітэт аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі ў сераду паведаміў, што на мяжы, у ваколіцах населенага пункта Беняконі, памёр грамадзянін Ірака. Прадстаўнік камітэта Антон Бычкоўскі заявіў, што памежнікі спрабавалі надаць мужчыну першую дапамогу, але ён памёр.

Тым часам міністр абароны Арвідас Анушаўскас ацэньвае гэтае паведамленне як правакацыю.

«Мы чакалі правакацый ад рэжыму Беларусі. Напраўду я думаю, што падчас арганізацыі ўсяго гэтага нелегальнага пераходу (мігрантаў - рэд.), залучэнні ў гэтую дзейнасць сваіх памежнікаў, яны і самі не заўсёды кантралююць сітуацыю», - сцвярджаў міністр.

Ён адзначыў, што ў адных дэзінфармацыйных паведамленнях гаворыцца, што нелегітымны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка загадаў апытаць грамадзянскіх сведак, аднак ужо ў іншым паведамленні сцвярджаецца, што цела знайшлі памежнікі.

Літоўскія памежнікі заявілі, што не атрымлівалі якіх-небудзь паведамленняў пра інцыдэнт ад калег з Беларусі, і даведаліся ад гэтым з прэсы.

Міністр унутраных спраў Літвы не сумняваецца, што хлуслівыя навіны Беларусь будзе распаўсюджваць і ў будучыні: «Мы можам чакаць (з'яўлення - рэд.) розных прыдуманых гісторый, бо ў гэтым і палягае мэта - кампраметаваць нас, нашых памежнікаў, кампраметаваць Літву».

Са слоў міністра, памежнікі Літвы ўжываюць сілу супраць нелегальных мігрантаў толькі ў выпадку неабходнасці.

У Літву праз мяжу з Беларуссю сёлета ўжо праніклі 4090 мігрантаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках