28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Guardian распавяла, хто мог згубіць на прыпынку сакрэтныя дакументы аб брытанскім эсмінцы

3
Guardian распавяла, хто мог згубіць на прыпынку сакрэтныя дакументы аб брытанскім эсмінцы

Дзяржслужбоўцу можа чакаць пакаранне.

Сакрэтныя дакументы аб брытанскім эсмінцы HMS Defender і яго праходжанні ў спрэчных водах Крыма згубіў на аўтобусным прыпынку ў Кенце тагачасны кандыдат у амбасадары Вялікай Брытаніі ў NATO.

Пра гэта паведамляе Guardian са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе, піша «Еўрапейская праўда».

Павышэнне Ангуса Лапслі цяпер уважаецца за малаімавернае ў святле няўдалага эпізоду, у выніку якога грамадскасці былі раскрыты дакументы, шэраг якіх былі адзначаныя як сакрэтныя і тычыліся размяшчэння сіл у Афганістане і Чорным моры.

Дакументы былі перададзеныя ВПС у канцы чэрвеня, што заахвоціла тэлерадыёкампанію выпусціць рэпартаж з падрабязным апісаннем іх зместу.

Доступ Лапслі да сакрэтнай інфармацыі быў прыпынены да поўнага заканчэння расследавання, і яго перавялі з міністэрства абароны ў міністэрства замежных спраў.

Без такога доступу ён не мог бы прадаўжаць займаць сваю пасаду ў міністэрстве абароны, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара, адказнага за абаронную палітыку NATO і агульнай еўраатлантычнай зоны.

Лапслі - паважаны службовец са шматгадовым стажам, упершыню стаў дзяржаўным службоўцам у 1991 годзе і выступаў асабістым сакратаром Тоні Блэра на ранняй стадыі ягонага прэм'ерства, перш чым перайсці ў міністэрства замежных спраў і Садружнасці.

Дзяржаўны службоўца рэгулярна выступае на экспэртных камісіях, дзе абмяркоўваюцца пытанні абароны і замежнай палітыкі, і замяшчаў міністра абароны Бэна Уолеса на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі ў лютым 2020 года.

На мінулым тыдні міністэрства абароны заявіла, што не будзе каментаваць асобу чалавека, які страціў дакументы. Але ўрадавыя крыніцы паведамілі Guardian, што няма прычын не назваць Лапслі.

Хутчэй за ўсё пакаранне, якое чакае дзяржаўнага службоўцу - гэта спыненне ягонага доступу да сакрэтнай інфармацыі, што, хутчэй за ўсё, будзе доўжыцца месяцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках