25 красавiка 2024, Чацвер, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША вярнулі Іраку тысячы ўнікальных артэфактаў

4
ЗША вярнулі Іраку тысячы ўнікальных артэфактаў

Самым каштоўным экспанатам з'яўляецца таблічка сноў Гільгамеша.

Улады ЗША і некаторых іншых краін перадалі Іраку больш за 17 тысяч гістарычных артэфактаў, якія былі нелегальна вывезеныя з краіны. Пра гэта паведамляе ТСН у сераду, 4 жніўня.

Агулам, Багдад атрымае 17 321 артэфакт з ЗША, 9 з Японіі, 7 з Нідэрландаў і 1 з Італіі.

Многія з археалагічных знаходак былі скрадзеныя з музеяў і кантрабандным шляхам вывезеныя з краіны падчас «праўлення» тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» і прададзеныя.

Самым каштоўным экспанатам з'яўляецца таблічка сноў Гільгамеша, якую навукоўцы ўважаюць за адзін з самых старажытных у свеце твораў мастацтваў. Яе ўзрост амаль 3,5 тысячы гадоў.

Гэта гліняная клінапісная таблічка, на якой змяшчаецца частка шумерскага эпасу пра кіраўніка Гільгамеша. У 2003 годзе яе нелегальна завезлі ў ЗША і па падробленых дакументах прадалі з аўкцыёну Christie амаль за $1,7 млн супермаркету дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Hobby Lobby ў штаце Аклахома.

ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
ФОТА: EPA
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках