19 красавiка 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія накіруе ўзброеныя сілы для ўзмацнення аховы мяжы з Беларуссю

3
Латвія накіруе ўзброеныя сілы для ўзмацнення аховы мяжы з Беларуссю

Узброеныя сілы Латвіі будуць накіраваныя на мяжу 15 жніўня.

Узброеныя сілы Латвіі будуць накіраваны на дапамогу памежнікам для ўзмацнення аховы ўсходняй мяжы краіны. Пра гэта заявіў сёння міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс.

«Цяпер сітуацыя на знешніх межах Латвіі адносна спакойная, але мы павінны быць гатовыя да магчымага павелічэння нелегальнай міграцыі і адпаведных правакацый на мяжы. Мы таксама не павінны выключаць магчымасць змены сітуацыі падчас сумесных вайсковых вучэнняў нашых усходніх суседзяў, Захад-2021», - заявіў Пабрыкс.

Узброеным сілам Латвіі даручана размясціць дадатковыя сістэмы назірання на мяжы, даць дроны і дадатковы персанал. Узброеныя сілы будуць накіраваныя на мяжу 15 жніўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках