18 красавiка 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі пачаў «мінаваць» у Літве будынкі?

Рэжым Лукашэнкі пачаў «мінаваць» у Літве будынкі?

У Літве сталі прыходзіць электронныя лісты з пагрозамі адпомсціць «за братоў-мусульман».

У сераду на электронны адрас літоўскага партала Alfa.lt прыйшоў ліст на ангельскай мове з пагрозамі і абяцаннямі адпомсціць за «братоў-мусульман».

Выданне распавядае, што ліст дасланы ад імя Юсефа Арафата, які называе сябе «ваяром Алаха».

У ім гаворыцца, што «мы - ваяры Алаха - паведамляем вам, што адпомсцім за нашых братоў-мусульман. Спачатку інфармуем вас пра тое, што мы заклалі бомбы. Вы павінны зразумець нашы намеры. Далей будзем дзейнічаць без папярэджання. Ведайце, што ў вашай краіне тысячы нашых братоў - найлепшых воінаў, якія не баяцца смерці. Мы любім смерць так, як вы любіце жыццё, мы ваяры, якія ваююць днём і ўначы. Алах вялікі».

Таксама прыведзены спіс адрасоў дзе, нібыта, закладзеныя бомбы: гэта буйныя гандлёвыя цэнтры літоўскай сталіцы - Akropolis, Ozas, рэдакцыя партала Delfi і нават віленскі Дом шлюбу.

Аднак як паведаміла віленская паліцыя, да іх інфармацыя аб замінаваных будынках не паступала, там паабяцалі праверыць згаданыя ў лісце адрасы.

Між тым беларуская дзяржаўная прапаганда працягвае распаўсюджваць відэа на якім нібыта паказаныя «параненыя мігранты», выяўленыя ля беларуска-літоўскай мяжы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках