20 красавiка 2024, Субота, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі самалёт Бе-200 выйшаў з ладу пры тушэнні пажараў у Грэцыі

24
Расейскі самалёт Бе-200 выйшаў з ладу пры тушэнні пажараў у Грэцыі

Рухавік адмовіў падчас палёту.

Расейскі самалёт-амфібія Бе-200, які Расея адправіла ў Грэцыю для дапамогі ў тушэнні пажараў, выйшаў з ладу. У яго пашкоджаны адзін з рухавікоў, паведамляе партал PoliceNet са спасылкай на грэцкі тэлеканал ERT.

Адзначаецца, што паветранае судна, што тушыла ўзгаранні ў сяле Варыбобі і на востраве Эўбея, шчасна прызямлілася ў горадзе Элефсіс. Рухавік адмовіў падчас палёту.

Да тушэння пажараў Бе-200 павінен вярнуцца праз дні два.

Раней паведамлялася, што пажары ў паўночных прыгарадах Афін ужо знішчылі амаль 100 дамоў. Найбольшую шкоду зазнала паселішча Варыбобі, прыгарад Афінаў. Там агонь ахапіў амаль 1,2 тысячы гектараў зямлі. Праз пажар цалкам згарэлі 76 дамоў, яшчэ 18 пашкоджаныя.

Пад пагрозай была і сталіца Грэцыі, Афіны. З прыгарада эвакуявалі некалькі сотняў чалавек, усе яны размешчаны ў гатэлях. Трасы, якія вядуць да пацярпелых раёнаў, перакрытыя.

Самалёт-амфібія Бе-200 быў распрацаваны ў Расеі ў 90-х гадах. Паветранае судна спалучае ў сабе функцыі лодкі і самалёта і прызначаецца для тушэння буйных пажараў, пошукава-выратавальных аперацый, аховы водных паверхняў, экалагічных місій і перавозкі пасажыраў і грузаў. Аналагаў у свеце Бе-200 не мае.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках