3 снежня 2021, Пятніца, 23:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыяна стала самай багатай жанчынай-музыкам на планеце

2
Рыяна стала самай багатай жанчынай-музыкам на планеце

Forbes уключыў Рыану ў спіс даляравых мільярдэраў.

Forbes уключыў Рыану ў спіс даляравых мільярдэраў. Яна стала самай багатай спявачкай у свеце. Паводле ацэнак Forbes яе багацце ацэньваецца ў 1,7 мільярда даляраў. У шоў-бізнэсе багацейшая за Рыяну толькі амерыканская тэлевядучая, актрыса і прадусар Опра Уінфры.

Асноўная частка багацця спявачкі - амаль 1,4 мільярда даляраў - гэта доля ў касметычнай кампаніі Fenty Beauty, дзе Рыянне належаць 50%. Таксама ў яе ёсць доля ў кампаніі Savage x Fenty, якая займаецца вырабам ніжняй бялізны. У агульнае багацце Рыяны ўваходзяць і яе даходы ад музычнай дзейнасці, але яны займаюць нязначную частку.

Паводле ацэнак Forbes, Рыяна цяпер з'яўляецца самай багатай жанчынай-музыкам у свеце і саступае толькі Опры Уінфры, якая з'яўляецца самай багатай жанчынай-акторкай. Багацце амерыканскай тэлевядоўцы ацэньваецца ў 2,7 мільярда даляраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».