24 красавiка 2024, Серада, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BYPOL: У ГРУ Беларусі ёсць аддзел, які займаецца апанентамі Лукашэнкі за мяжой

14
BYPOL: У ГРУ Беларусі ёсць аддзел, які займаецца апанентамі Лукашэнкі за мяжой

У аддзела ёсць вайскова-тэхнічныя пункты ў Горадні і Берасці.

Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў BYPOL паведаміла, што ў Галоўным разведвальным упраўленні Беларусі ёсць падраздзяленне, якое займаецца палітычнымі апанентамі дыктатара Аляксандра Лукашэнкі за мяжой.

Відэа апублікаванае на YouTube-канале BYPOL.

Ініцыятыва заявіла, што атрымала дакументы, у якіх ідзе гаворка пра структуру і працу ГРУ Беларусі. Са слоў удзельніка BYPOL Алега Талерчыка, большасць прадстаўнікоў вышэйшага афіцэрскага складу Беларусі - выпускнікі расейскіх вайскова навучальных устаноў або супрацоўнікі расейскіх спецслужбаў. Штаб ГРУ знаходзіцца ў Менску на вуліцы Грушаўская і паводле дакументаў з'яўляецца вайсковай часткай.

У ініцыятыве сцвярджаюць, што пры ГРУ існуе 9-ты аддзел, які займаецца палітычнымі апанентамі Лукашэнкі за мяжой. У аддзела ёсць вайскова-тэхнічныя пункты ў Горадні і Берасці, на заходняй мяжы Беларусі.

Раней у BYPOL заяўлялі, што 9-ты аддзел быў створаны ў 2014 годзе, а адной з яго задач з'яўляецца «правядзенне кропкавых аперацый за мяжой».

3 жніўня ў адным з кіеўскіх паркаў знайшлі павешаным кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова, які дапамагаў уцекачам з Беларусі. Пра яго знікненні стала вядома 2 жніўня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках