25 красавiка 2024, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога будзе за намі

2
Перамога будзе за намі

Ад нас залежыць вырашальны ўдар па ўзурпатару.

Перамога ў любым выпадку за намі. Паглядзіце толькі на агонію рэжыму і эпічны захад палітычнай кар'еры Лукашэнкі. Ён ўляпаўся ў занадта шмат гісторый і стаў прычынай міжнародных канфліктаў, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Прыкрываць усе франты яго «бурнай» дзейнасці лізаблюдам ужо проста немагчыма. То «славянская ганьба» з артыстамі-ноўнэймамі, то праваленая з трэскам Алімпіяда.

Сусветная супольнасць выразна і дакладна адрэагуе на выхадкі псіхапата, а нам застанецца толькі дапамагчы санкцыям дзейнічаць лепш. Менавіта ад нас залежыць вырашальны ўдар па ўзурпатару. Менавіта наша слова, слова звычайных грамадзян, стане фінальным.

Ад нас нічога складанага не патрабуецца. Не трэба падпісваць ніякіх папер, ніякіх доўгатэрміновых чаканняў. Нам трэба проста застацца дома і не ісці на працу.

Я думаю, што ўсе назапасіліся за час падрыхтоўкі далярамі і сродкамі першай неабходнасці.

Годзе рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Лукашэнка дастаў ўвесь свет, а ў першую чаргу нас, беларусаў. Надышоў момант сказаць яму: «Годзе! Пайшоў прэч».

Мы даказалі не раз, што беларусы - гэта людзі сумлення. Нам 27 гадоў улівалі ў вушы пра так званую «памяркоўнасць», каб заглушыць нашы галасы. Але з нас годзе! Час выбраў нас, каб мы ўвайшлі ў гісторыю як народ, што вызваліў сваю краіну ад кайданоў дыктатуры.

Мы доўга і ўпарта працавалі, а паразіты елі і працягваюць есці за наш кошт. Цяпер мы адпачнём, каб кожны апошні гад знік з нашай зямлі, і наступіла эра новай Беларусі. Свабоднай і справядлівай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках