25 красавiка 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Воршы купіў «батон з будучыні»

11
Жыхар Воршы купіў «батон з будучыні»
ФОТА: PIXABAY

Мужчына ўпершыню ў жыцці сустрэў прадукт з такой незвычайнай датай вытворчасці.

Жыхар Воршы па імені Аляксей купіў у краме батон і здзівіўся, убачыўшы, што дата вытворчасці на ім стаіць заўтрашняя. Ён таксама падзяліўся здымкамі прадукту.

- Батон вытворчасці 5 жніўня 2021 года заўважыў сёння ў адной з аршанскіх крам, - распавёў мужчына, яго словы прыводзіць партал onliner.

З яго слоў, ён «да гэтага ніколі не бачыў прадуктаў з будучыні, таму вельмі здзівіўся. Магчыма, завод так зрабіў, каб батон з заўтрашняй датай даўжэй захоўваўся ў краме, а можа, проста чалавечы фактар - хтосьці пераблытаў і паклаў яго не ў тую ўпакоўку. У любым выпадку, прэтэнзій у мяне да гэтага батона няма, проста гэта цікава!»

ФОТА: ONLINER

Партал звярнуўся па каментар на Аршанскі хлебазавод.

- Адзіная магчымая прычына таго, што адбылося - гэта няўважлівасць персаналу, які займаецца пакаваннем прадукцыі. Зараз у сувязі з ковідам уся этыкетка друкуецца загадзя, а наляпляецца потым аўтаматычна ва ўпаковачнай машыне. Проста ўзялі не той пачак этыкетак, і зараз у продажы апынуліся максімум 200 батонаў з заўтрашняй датай - столькі пакетаў у адным пачку. Так што вінаваты выключна чалавечы фактар. Да ўсіх вінаватых у гэтым інцыдэнце заўтра будзе ўжытае дысцыплінарнае пакаранне, - заявіў дырэктар завода Віктар Мішульскі.

Аддзел збыту завода ўжо правярае заяўкі на гэты дзень і звязваецца з крамамі, каб перадаць ім правільную этыкетку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках