29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авантура рэжыму з перакідкай нелегальных мігрантаў зазнае крах?

45
Авантура рэжыму з перакідкай нелегальных мігрантаў зазнае крах?
ФОТА: JETPHOTOS.COM

Пасол ЕЗ паведаміў, што палёты з Ірака ў Менск касуюцца на найбліжэйшыя 10 дзён.

Амбасадар Еўрапейскага Звязу (ЕЗ) у Іраку Марцін Хат заявіў, што палёты з гэтай краіны ў Менск на наступныя дзесяць дзён павінны быць скасаваныя, паведамляе delfi.lt

"З некалькіх крыніц да нас паступіла такая інфармацыя, што палёты на наступныя дзесяць дзён касуюцца. Здаецца, што гэта цалкам надзейная інфармацыя. Наколькі мы разумеем, пра гэта Iraq Airways інфармавала ўсе турыстычныя агенцтва краіны", - сказаў дыпламат у сераду ўвечары.

Ён дадаў, што афіцыйнага паведамлення пра гэта ад ірацкіх авіяліній яшчэ не атрымаў.

Марцін Хат таксама сказаў, што ірацкі ўрад у аўторак сфармаваў камітэт, які зоймецца высвятленнем імаверна незаконнай дастаўкі ірацкіх мігрантаў у Літву праз Беларусь.

Ужо цяпер купіць квіток у Беларусь з Ірака і назад нельга.

ЕЗ апошнім часам уключыўся ў перамовы з Багдадам, каб вярнуць незаконна перасекшы беларуска-літоўскую мяжу іракцаў у краіну паходжання, а таксама пераканаць Ірак зменшыць аб'ёмы палётаў у Менск.

У гэтым годзе мяжу з Беларусі ў Літву перайшло больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў. Большасць з іх - іракцы. Літва праз рост нелегальнай міграцыі абвясціла экстрэмальную сітуацыю. Службовыя асобы краіны называюць рост патоку незаконнай міграцыі гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму.

З нядаўняга часу літоўскія памежнікі сталі разварочваць нелегалаў і высылаць назад у Беларусь.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках