19 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як склаўся лёс выпускніцы, якая не паціснула руку дэкану-ябацьку

28
Як склаўся лёс выпускніцы, якая не паціснула руку дэкану-ябацьку

Дзяўчына хоча застацца ў Беларусі і дапамагаць людзям.

Памятаеце студэнтку БДУ, якая адмовілася паціснуць руку дэкану-ябацьку? Наталля падышла да Вадзіма Гігіна, каб забраць дыплом, але рукі ў адказ не падала.

Наташу рэпрэсавалі ў ВНУ ў той час, калі яна страціла маму. І стала поўнай сіратой. Вялікія крэдыты родных засталіся на дзяўчыне, паведамляе «Белсат».

«Апошні год, з мінулага лета, ва ўніверсітэце пачаліся праблемы, выклікі ў дэканат для многіх актыўных маладых людзей. Асабліва ў пачатку восені мы чакалі, каб універсітэт агучыў сваю пазіцыю. Мы - студэнцтва, калі ласка, падтрымайце нас у нашай пазіцыі і меркаванні! Так мы казалі і спадзяваліся», - дзеліцца Наталля.

Калі памерла мама Наташы, а яна стала поўнай сіратой і не змагла плаціць за вучобу, і папрасіла хоць бы больш лаяльных умоў, Вадзім Гігін сам патэлефанаваў ёй - і паабяцаў змякчыць пытанне з аплатай. Але так і не дапамог. На факультэце выпускніцы кіўнулі, што справа ў яе свабодалюбнай пазіцыі.

«Калі была жывая мама і пачаліся падзеі жніўня 2020 года, яна вельмі перажывала за мяне. Але ніколі не адгаворвала хадзіць! Яна казала: мне б хацелася табе забараніць, але я не маю на гэта права. І нават калі мяне затрымалі і я выйшла - брат казаў, што мама вельмі злуецца, але, калі я прыйшла дадому, яна абняла мяне і прапанавала паесці... І ні разу не папракнула!» - успамінае дзяўчына.

А на вымове пра парушэнне парадку мама напісала ад рукі: «Я табой ганаруся! Мама».

Наталля марыць адбыцца ў прафесіі і дапамагаць іншым, як псіхолаг.

«Я хацела б застацца ў Беларусі і дапамагаць людзям адпаведна сваім сілам і адукацыі. Я мару пра свой прыватны кабінет і псіхалагічную практыку - было б выдатна, каб хтосьці дапамог мне з аплатай арэнды і, можа, кліенцкай базай...», - агучыла сваё галоўнае жаданне выпускніца. Таксама Наталля будзе ўдзячная за кансультацыю, як пачаць сваю справу.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках