24 красавiка 2024, Серада, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністарка Літвы параўнала інцыдэнт з «нябожчыкам»-іракцам з «укрыжаваным» ва Украіне хлопчыкам

7
Прэм'ер-міністарка Літвы параўнала інцыдэнт з «нябожчыкам»-іракцам з «укрыжаваным» ва Украіне хлопчыкам
Інгрыда Шыманітэ

Адказнасць за інфармацыйныя правакацыі ляжыць на ўладах Беларусі.

Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што за тое, што адбываецца ў Беларусі, адказваюць ўлады гэтай краіны.

Так яна пракаментавала паведамленні менскага рэжыму аб "смерці" іракца ў памежным раёне, паведамляе delfi.lt

Кіраўніца ўрада Літвы таксама заявіла, што ў яе няма інфармацыі пра "якія-небудзь эксцэсы" на літоўска-беларускай мяжы. "Мне нічога не вядома пра якія-небудзь эксцэсы, якія адбыліся на мяжы Літвы або на мяжы Літвы і Беларусі. За тое, што адбываецца ў Беларусі, адказваюць улады Беларусі", - заявіла прэм'ерка пасля пасяджэння ўрада.

Яна дадала, што раней менскі рэжым распаўсюджваў розныя хлуслівыя гісторыі, каб скампрамэтаваць службовых асоб Літвы.

"Мы выдатна ведаем гісторыі, якія ўжо не раз выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх войнах, мы ведаем гісторыю пра ўкрыжаванага хлопчыка ва Украіне і ўсе астатнія хлуслівыя навіны, якія ў такіх сітуацыях выкарыстоўваліся. Думаю, што гэта тое, чаго можна было чакаць, бо такую хлусню мы чулі і раней - пра цяжарных жанчын, якіх хтосьці збіваў тэлескапічнымі дубінкамі, і пра ўсе іншыя абвінавачванні на адрас нашых памежнікаў", - адзначыла прэм'ерка.

"Я хачу падкрэсліць, што службовыя асобы Літвы, выконваючы свае абавязкі, выконваюць свае і дзяржаўныя абавязанні, а за тое, хто і дзе быў знойдзены на тэрыторыі Беларусі, улада Беларусі адказвае сама", - дадала яна.

Памежны камітэт Беларусі ў сераду паведаміў, што на мяжы, у ваколіцах населенага пункта Беняконі, нібыта памёр грамадзянін Ірака.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках