20 красавiка 2024, Субота, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Феерычны пракол Лукашэнкі

21
Феерычны пракол Лукашэнкі
ФОТА: ТАСС

Так рэжым яшчэ сябе не падстаўляў.

У гадавіну знакамітага паслання Лукашэнкі (расейскія «інтрыгі», «любимую не отдают» і ўсё такое) рэжым чарговым разам паказаў цану ўсіх сваіх «выкрыццяў», феерычна ўдаўшы сябе.

Паведамленне пра «памерлага на руках памежнікаў» грамадзяніна Ірака з’явілася на БелТА а 10:00. А прыкладна аб 11.20 на газоне ля амбасады Літвы ўжо пачалі збірацца «пікетоўцы-асуджэнцы» з «Белай Русі» са старанна намаляванымі плакатамі, што праклінаюць літоўскіх «дэмакратычных карнікаў» (у тым ліку «Не забудземся, не даруем»!).

На адсутнасць АМАПа на няўзгодненым пікеце ўсё ўжо звярнулі ўвагу. Каментары пра зайздросную аператыўнасць «грамадскай рэакцыі» на нібыта ўчыненае забойства (кім, калі, каго? - ніхто відавочна так і не сказаў) - зусім не патрэбныя. Галоўнае - так феерычна рэжым яшчэ сам сябе не падстаўляў. Успрыманне і вера ябацек падстаўленыя пад чарговае страшнае выпрабаванню. Чым думаюць палітычныя і медыя-плянавальнікі рэжыму - таксама відавочна. Тое, што яны вось такія - безумоўна добра.

З нагоды магчымай гібелі чалавека - спачуваем. Але пытанні хто забіў, і ці быў труп - задаюцца неяк самі сабой.

Тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках