28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абмяжуюць выдачу ўязных віз чыноўнікам з трох краін

2
ЗША абмяжуюць выдачу ўязных віз чыноўнікам з трох краін

Такім чынам Вашынгтон надумаў дапамагчы народам гэтых краінаў.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен абвясціў, што Злучаныя Штаты абмяжуюць выдачу ўязных віз дзейным і былым чыноўнікам з Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора, у дачыненні да якіх маюцца звесткі аб датычнасці да карупцыі і парушэння закона, перадаюць у Дзярждэпе, піша "Люстэрка тыдня. Украіна".

"Для актывізацыі барацьбы з карупцыяй сёння я абвяшчаю пра новую палітыку абмежавання віз у адпаведнасці з артыкулам 212 "Закона аб іміграцыі і грамадзянстве", што тычыцца выдачы віз цяперашнім або былым дзяржаўным службовым асобам Гватэмалы, Гандураса ці Сальвадора і іншым асобам, якія, як мяркуецца, нясуць адказнасць або датычныя да падрыву дэмакратыі ці вяршэнства закона", - гаворыцца ў заяве дыпламата.

Блінкен растлумачыў, што гэтая мера прымаецца "у рамках намаганняў надання дапамогі народам Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора ў паляпшэнні іх палітычных, эканамічных умоў і ўмоў бяспекі", паколькі насельніцтва трох краін часцяком "сутыкаецца з карупцыяй і беспакаранасцю" з боку кіроўных чыноўнікаў. Адмова ад выдачы ўязных віз у ЗША закране таксама сваякоў службоўцаў, якія падпадаюць пад новыя патрабаванні, адзначаецца ў заяве дзяржсакратара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках