20 красавiка 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайты «Открытых медиа» и «МБХ медиа» заблакаваныя ў Расеі

4
Сайты «Открытых медиа» и «МБХ медиа» заблакаваныя ў Расеі

Рэдакцыі СМІ адзначаюць, што не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў ні ад Генеральнай пракуратуры, ні ад Раскамнагляду.

Сайты выданняў "Открытые медиа" і "МБХ медия" не адчыняюцца ў большасці правайдэраў Расеі.

"МбХ медия" піша, што сайт заблакаваны Раскамнаглядам. Згодна з рэестрам заблакаваных сайтаў, доступ да рэсурсу абмежаваны паводле пастановы Генпракуратуры ад 3 жніўня, паведамляе "Радыё Свабода".

"Открытые медиа" паведамляюць у тэлеграме, што адрас сайта занесены ў адмысловы спіс Раскамнагляду як рэсурс, які змяшчае заклікі да масавых беспарадкаў і экстрэмісцкай дзейнасці.

Рэдакцыі СМІ адзначаюць, што не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў ні ад Генпракуратуры, ні ад Раскамнагляду.

Раскамнагляд паведаміў РБК, што абмежаваў доступ да інфармацыйных рэсурсаў Open Russia Civic Movement і Open Russia. Яны звязаныя з бізнэсоўцам і грамадскім дзеячам Міхаілам Хадаркоўскім і "прызнаныя ў Расеі непажаданымі арганізацыямі".

Акрамя таго, у Расеі заблакаваны сайт "Правозащиты Открытки". Як і ў выпадку з "Открытыми медиа", у апавяшчэнні сказана, што сайт арганізацыі ўтрымлівае заклікі да масавых беспарадкаў і экстрэмізму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках