24 красавiка 2024, Серада, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская атамная падлодка страціла ход ля берагоў Даніі

11
Расейская атамная падлодка страціла ход ля берагоў Даніі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Камандаванне ВМФ РФ інцыдэнт не каментуе.

Расейская атамная падлодка "Курск", здзяйсняла разам з караблямі суправаджэння пераход з Санкт-Пецярбурга на Кольскую паўвыспу, кароткачасова страціла ход у ажыўленых водах на ўсход ад другога па велічыні горада Даніі Орхус. Пра гэта ў сераду, 4 жніўня, паведаміла нарвэжскае выданне The Barents Observer, піша "Нямецкая хваля".

Паводле яго звестак, інцыдэнт адбыўся 30 ліпеня. Экіпаж дацкага вартавога карабля "Дыяна", які суправаджаў расейскую групу з трох караблёў, на сваёй старонцы ў Facebook назваў сытуацыю "драматычнай". "Суправаджэнне з Балтыйскага мора ўвойдзе ў гісторыю як драматычнае і захапляльнае, паколькі ў атамнай падводнай лодкі "Курск" класа "Оскар-II" былі праблемы з цягай і яна страціла ход у раёне Сеёрэ, дзе стала дрэйфаваць з хуткасцю 1,5 вузла ў бок выспы", - паведамілі дацкія маракі.

Да лодкі падышлі расейскія караблі, былі падрыхтаваныя сродкі для буксавання. "Дыяна" прапанавала сваю дапамогу, ад якой "ветліва адмовіліся, што было нядзіўна", - пішуць далей маракі дацкага судна. Паводле іх інфармацыі, "Арол" некаторы час праз змог зноў запусціць рухавікі і буксавальныя сродкі былі прыбраны. Падлодка некаторы час ішла ў надводным становішчы, але затым пагрузілася пад ваду, распавялі Barents Observer у Аб'яднаным штабе Узброеных сіл Нарвэгіі, якія працягваюць назіранне за расейскай групай на яе шляху на базу Паўночнага флота на Кольскай паўвыспе.

Камандаванне ВМФ РФ інцыдэнт не каментуе

Ніякіх афіцыйных каментароў ад камандавання Вайсковага марскога флоту Расеі з нагоды інцыдэнту не было. Невядома, што стала прычынай страты лодкай ходу, ці было здарэнне звязана з ядзернымі рэактарамі ці адмовай дапаможнага абсталявання.

Падводная лодка К-266 "Арол" была ўведзеная ў эксплуатацыю ў снежні 1992 года. Яна належыць праекту 949А "Антэй" ( Оскар-II" паводле кадыфікацыі NАТА). На яе борце два атамныя рэактары. У яе стандартнае ўзбраенне ўваходзяць тарпеды і крылатыя ракеты. Да праекта 949А "Антэй" належыць і падлодка "Курск", патанулая у Баранцавым моры 12 жніўня 2000 года ў час вучэнняў. Загінулі ўсе 118 чальцоў экіпажа.

25 ліпеня 2021 года атамны падводны ракетаносец "Арол" браў удзел у галоўным вайсковым марскім парадзе ў Санкт-Пецярбургу, прысвечаным 325-годдзю расейскага флоту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках