29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула значныя вайсковыя сілы на мяжу з Афганістанам

21
Расея перакінула значныя вайсковыя сілы на мяжу з Афганістанам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Крамлі асцерагаюцца пранікнення талібаў у суседнія краіны.

У Таджыкістане пачаліся буйныя супольныя вайсковыя вучэнні з удзелам расейскіх, узбекскіх і таджыкскіх вайскоўцаў. Яны праходзяць на фоне рэзкай актывізацыі радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» у суседнім Афганістане. Як паведамляе ў чацвер, 5 жніўня, прэс-служба Цэнтральнай вайсковай акругі мінабароны РФ, у манеўрах будуць задзейнічаны больш за 2,5 тысячы чалавек і амаль 500 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі. У тым ліку больш як 1,8 тысячы Расейскіх вайскоўцаў і да 420 адзінак тэхнікі ў асноўным са складу размешчанай у Таджыкістане 201-й вайсковай базы, піша сайт DW

Вучэнні пройдуць на палігоне «Харб-Майдон» у Хатлонскай вобласці, прыкладна за 20 км ад афганскай мяжы. Вайскоўцы будуць адпрацоўваць меры, закліканыя не дапусціць пранікнення баевікоў з тэрыторыі Афганістана, уключаючы адбіццё нападаў танкамі і беспілотнікамі. З мэтай узмацнення супрацьпаветранай абароны Расея перакінула з Кіргізіі ў Таджыкістан некалькі знішчальнікаў Су-25, паказвае агенцтва dpa.

Сітуацыя з бяспекай у Афганістане апошнім часам значна пагоршылася. Вайсковая місія ЗША і іх хаўруснікаў афіцыйна заканчваецца 31 жніўня. Пасля таго як у раўні пачаўся паступовы вывад войскаў ЗША і NАТА, рух «Талібан» праводзіць наступальныя аперацыі, захапіўшы сельскія раёны, некалькі памежных пераходаў і ўчасткі важных аўтамагістраляў. Са звестак СМІ, талібы кантралююць больш за 100 раёнаў Афганістана.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках