28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты: Лукашэнка і ягоная кліка павінны панесці асабістую адказнасць

16
Еўрадэпутаты: Лукашэнка і ягоная кліка павінны панесці асабістую адказнасць

Брусэль заклікалі ўвесці новыя эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту ў сувязях з Беларуссю Робэрт Бедронь і дакладчык Еўрапарламента аб Беларусі Пятрас Аўштравічус выпусцілі заяву з нагоды гібелі кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова і спробе выкрадання спартоўкі Крысціны Ціманоўскай. Парламентарыі заклікалі ЕЗ неадкладна ўвесці дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Сайт Charter97.org падае поўны тэкст заявы Робэрта Бедроня і Пятраса Аўштравічуса.

- Мы глыбока ўстурбаваныя падазронай смерцю Віталя Шышова ў Кіеве, якая выглядае як палітычнае забойства. Віталь Шышоў уцёк з Беларусі пасля ўдзелу ў леташніх пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі. З тых часоў ён узначальваў грамадскую арганізацыю «Беларускі дом ва Украіне», дапамагаючы суайчыннікам-беларусам, якія хаваюцца ад рэпрэсій, у пошуках прытулку ва Украіне. Віталь Шышоў адчуваў пастаяннае цікаванне за сабой і распавядаў пра выпадкі сачэння не так даўно. Паколькі ўкраінскія ўлады пачалі расследаванне забойства, мы спадзяемся, што гэтая справа вельмі хутка высветліцца.

Гэтай трагічнай падзеі папярэднічала няўдалая спроба алімпійскай каманды Беларусі гвалтоўна вывезці бягуху Крысціну Ціманоўскую, пасля таго, як яна раскрытыкавала Алімпійскі камітэт Беларусі, які ўзначальвае Віктар Лукашэнка. На шчасце, Ціманоўскай была выдадзеная гуманітарная віза для выезду ў Польшчу.

Спроба выкрадання Ціманоўскай у Токіё і падазроная смерць Шышова ў Кіеве паказваюць на тое, што беларускія дысідэнты знаходзяцца ў небяспецы нават за межамі сваёй краіны.

Акрамя таго, мы абураныя абвешчанай «ліквідацыяй» Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), паважанай установы, які займаецца абаронай усіх журналістаў, якія працуюць пад пастаянным пераследам, якому ў 2004 годзе была прысуджана прэмія «За свабоду думкі» імя Сахарава. Сам факт таго, што Міністэрства юстыцыі загадала закрыць БАЖ, не даўшы выразных юрыдычных падстаў, ілюструе стан абсалютнага беззаконня, у якое занурылася Беларусь.

Нарэшце, мы намагаем на публічным судовым разглядзе справы Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, двух выдатных дзеячаў дэмакратычнага руху Беларусі. У недарэчнай спробе пазбегнуць пільнай увагі з боку міжнароднай супольнасці і праваабаронцаў, улады Беларусі заявілі, што судовы разгляд, які пачаўся 4 жніўня, будзе закрытым. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі паводле вылучаных абсурдных абвінавачванняў, такіх як «экстрэмізм» і «змова».

Паколькі палітычная сітуацыя і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца, мы заклікаем ЕЗ увесці новы комплекс абмежавальных захадаў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, уключаючы дадатковыя эканамічныя санкцыі. Лукашэнка і ягоная кліку павінны панесці асабістую адказнасць і паўстаць перад правасуддзем за свае абуральныя дзеянні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках