27 кастрычнiка 2021, Серада, 22:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі плануюць прывіваць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19

8
У Францыі плануюць прывіваць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19

Працэс можа пачацца з верасня.

У Францыі паджылым людзям і ўразлівым групам, магчыма, спатрэбіцца трэцяя прышчэпка ад каранавіруса, і гэты працэс можа пачацца з верасня.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Эмануэль Макрон, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Трэцяя доза, магчыма, спатрэбіцца не ўсім адразу, але ў кожным выпадку найбольш уразлівым і паджылым людзям", - сказаў Макрон.

Французскі ўрад зноў спрабуе актывізаваць праграму вакцынацыі супраць COVID-19 на фоне падрыхтоўкі да чацвёртай хвалі каранавіруса і вулічных дэманстрацыяў на знак пратэсту супраць "пашпартоў здароўя".

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі здароўя заклікаў у сераду спыніць дадатковыя вакцынацыі супраць COVID-19 прынамсі да канца верасня.

Нагадаем, у мінулыя выхадныя ў Францыі больш за 200 000 чалавек па ўсёй краіне ўзялі ўдзел у дэманстрацыях супраць планаў уладаў пашырыць дзеянне COVID-пашпартоў.

Нягледзячы на папярэднія пратэсты, уночы 26 ліпеня парламент Францыі зацвердзіў закон, які патрабуе падаваць кавідны "пашпарт здароўя" ў рэстарацыя і для ўнутраных паездак па краіне, а таксама абавязвае вакцынавацца ўсіх медыцынскіх работнікаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».