27 кастрычнiка 2021, Серада, 23:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская каманда прабегла скандальную эстафету 4х400 на Алімпіядзе з найгоршым вынікам

26
Беларуская каманда прабегла скандальную эстафету 4х400 на Алімпіядзе з найгоршым вынікам
ФОТА: REUTERS

Крысціна Ціманоўская адмовілася ўдзельнічаць менавіта ў гэтым забегу.

Сёння на Алімпійскіх гульнях у Токіё жаночая нацыянальная каманда Беларусі фінішавала апошняй у паўфінале эстафеты 4х400 метраў на Алімпіядзе-2020 у Токіё, паказаўшы найгоршы час. Выключэнне - каманда Багам, якая была дыскваліфікаваная і не фінішавала, паведамляе «Трибуна».

Нагадаем, спрынтэркі Ганна Міхайлава і Крысціна Мулярчык не былі дапушчаныя да Гульняў-2020 праз недастатковую колькасць допінг-тэстаў. Месца ў эстафеце заняла Эльвіра Герман, якая спецыялізуецца на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі і ніколі не бегала 400 метраў у афіцыйных спаборніцтвах на адкрытым паветры.

Алімпіяда-2020

400 м, паўфінал

1. ЗША - 3.20.86

2. Ямайка - 3.21.95

3. Польшча - 3.23.10

15. Беларусь (Аляксандра Хільмановіч, Юлія Блізнюк, Эльвіра Герман, Астэрыя Лімай) - 3.33.00

Дадамо, што нацыянальная каманда Беларусі ў аптымальным складзе ў сезоне паказвала 3.28.14.

Скандал з беларускай нацыянальнай камандай на Алімпіядзе здарыўся пасля таго, як тры спартоўкі праз арганізацыйныя памылкі не змаглі выступіць на Гульнях у Токіё. Сярод іх былі патэнцыйныя ўдзельніцы эстафеты. Замест «выпаўшых» спартовак вызначылі заявіць лёгкаатлетак з іншых дысцыплін.

Бягуха Ціманоўская публічна агучыла крытыку на адрас кіраўніцтва нацкаманды за тое, што яе заявілі на эстафету 4×400 метраў, тады як спартоўка ўжо была заяўленая на дыстанцыі 100 і 200 метраў. Пасля гэтага яна была асуджаная ў праўладных тэлеграм-каналах і на беларускай тэлевізіі. 1 жніўня Ціманоўская заявіла, што прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта купілі ёй квіток на самалёт і паспрабавалі вывезці яе дадому, у Беларусь.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».