20 красавiка 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракан падпісаў указ аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства

36
Таракан падпісаў указ аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства

Скандальны дакумент тычыцца натуралізаваных грамадзян.

Узурпатар падпісаў указ №302, які ўносіць змены ў заканадаўства ў пытаннях грамадзянства, паведамляе прэс-служба Таракана.

Указам, дарэчы, урэгуляваныя працэдурныя пытанні, звязаныя з увядзеннем такога новага інстытута, як аднаўленне ў грамадзянстве, а таксама з пашырэннем катэгорый замежнікаў і дзяцей, якія атрымалі права на набыццё грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Дадаткова замацоўваецца парадак унясення Тараканам матэрыялаў аб страце беларускага грамадзянства натуралізаванымі асобамі (якія атрымалі беларускае грамадзянства не па нараджэнні. - рэд.) за «ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці» або «прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі» і працэдура спынення разгляду заяў аб набыцці грамадзянства ў выпадках, прадугледжаных названым «законам».

Акрамя таго, з улікам будучага ўвядзення біяметрычных дакументаў актуалізаваныя ўсе пералікі дакументаў, якія падлягаюць прадстаўленню заяўнікамі ў мэтах набыцця або спынення грамадзянства.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках