18 красавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула стратэгічныя бамбавікі да мяжы з Афганістанам

16
Расея перакінула стратэгічныя бамбавікі да мяжы з Афганістанам

Самалёты здольныя несці ядзерную зброю.

Расея прадаўжае ўзмацняць групоўку войскаў на мяжы з Афганістанам, які пасля вываду амерыканскага войска патрапіў пад уладу забароненага ў РФ і прызнанага тэрарыстычным руху «Талібан».

Як паведамляе РІА «Новости», для супольных трохбаковых вучэнняў, якія Мінабароны праводзіць з Таджыкістанам і Узбекістанам, на палігон Тэрмеза ў Сурхандар'інскай вобласці накіруюцца стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3.

Чатыры самалёты, здольныя несці ядзерную зброю, перабазаваліся на аператыўны аэрадром у Саратаўскую вобласць, адкуль вылецяць да таджыцка-афганскай мяжы, каб «адпрацаваць задачы нанясення групавых бомбавых удараў па ўмоўным замаскаваным лагеры баевікоў і складаў з боепрыпасамі», цытуе РІА заяву Мінабароны.

Прыкрыццё расейскіх бамбавікоў забяспечыць пара знішчальнікаў МіГ-29 войскаў СПА і ВПС Узбекістана.

Першапачаткова Расея планавала адправіць для вучэнняў блізу тысячы жаўнераў, але на 2 жніўня прыняла пастанову павялічыць кантынгент да 1,8 тысячы, сярод якіх службоўцы з 201-й базы - найбуйнейшага вайсковага аб'екта РФ за мяжой.

З базы, у якую была ператвораная памежная ўправа ФСБ РФ у Таджыкістане, якое ахоўвала межы да 2005 года, на вучэнні накіраваныя горныя мотастралковыя, танкавыя, артылерыйскія падраздзяленні, а таксама спецназ, спецыялісты радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБЗ) Цэнтральнай вайсковай акругі.

З 500 адзінак тэхнікі, задзейнічанай у манеўрах, якія стартавалі 5 жніўня і прадоўжацца пяць дзён, 420 адзінак забяспечыць Расея.

21 ліпеня Мінабароны абвясціла аб пастанове забяспечыць вайсковую базу ў Таджыкістане новай бронетэхнікай. Яе падраздзяленні атрымалі 17 сучасных баявых машын пяхоты БМП-2.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках