20 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на туры ў Беларусь у расейцаў упаў мінімум удвая

8
Попыт на туры ў Беларусь у расейцаў упаў мінімум удвая

Экспэрты патлумачылі, чаму.

Расейскія турысты не спяшаюцца рэзерваваць туры ў Беларусь. Попыт на туры абрынуўся як мінімум удвая, адзначае zerkalo.io са спасылкай на Асацыяцыю тураператараў Расеі.

Тураператары адзначаюць, што попыт на беларускім накірунку далёкі ад дапандэмійных аб'ёмаў. З назірання генеральнага дырэктара тураператара «Дэльфін» Сяргея Рамашкіна, існыя продажы складаюць усяго 10-15% ад узроўню 2019 года.

Паводле звестак экспэртаў Нацыянальнага тураператара АЛЕАН, у параўнанні з сезонам-2019 попыт на туры ў Беларусь скараціўся ўдвая, і гэта мінімальныя ацэнкі.

- Калі да пандэміі доля продажаў беларускага накірунку складала 9%, то цяпер попыт упаў мінімум удвая. Спачатку стрымліваючым фактарам была недастатковая колькасць перавозкі, потым палітычнае становішча ў Беларусі. Цяпер жа ў наяўнасці недахоп інфармацыі ў турыстаў аб тым, што Беларусь гатовая прымаць турыстаў, - растлумачылі ў АЛЕАН.

Такога ж пункту гледжання прытрымліваюцца і ў тураператарскай кампаніі «Мульцітур».

- Далёка не ўсе турысты разумеюць, ці могуць яны ўвогуле паехаць цяпер у Беларусь на адпачынак і якія дакументы для гэтага патрэбныя. Калі даведваюцца - як правіла, прымаюць пастанову рэзерваваць паездкі ў суседнюю краіну, - распавялі ў «Мульцітуры».

Прадстаўнікі тураператара «Рускі Экспрэс» нагадваюць, што да пандэміі ў Беларусь многія расейцы ехалі на асабістым аўтатранспарце. Сёння такім спосабам можна заехаць толькі для лячэння, маючы пры сабе некалькі патрэбных дакументаў.

- Гэта акалічнасць ужо сур'ёзна знізіла попыт у кірунку агулам, - канстатуюць у «Рускім Экспрэсе».

Сяргей Рамашкін звяртае ўвагу на дарагоўлю авіяперавозкі, якая таксама негатыўна ўплывае на продажы накірунку. З ягоных слоў, два гады таму квіток маршрутам Масква - Менск - Масква каштаваў прыкладна 4 тысячы расейскіх рублёў (блізу 50 даляраў), у той час як цяпер за авіяпералёт давядзецца заплаціць як мінімум утрая даражэй.

Паводле ацэнак кіраўніка «Дэльфіна», пры цяперашніх коштах авіяквіткоў на тыя рэйсы, што ёсць у Беларусь цяпер, цалкам дастаткова для задавальнення існага попыту.

Паводле інфармацыі тураператараў, больш за ўсё ў попыце на беларускім кірунку аселі «экскурсіі», у меншай ступені ўпалі продажы для санаторнага адпачынку.

Як уважаюць удзельнікі рынка, шмат у чым гэта адбылося дзякуючы ўзважанай цэнавай палітыцы беларускіх санаторыяў, якія практычна захавалі цэны на ўзроўні 2019 года або падвысілі іх мінімальна. Больш за тое, як адзначылі ў «Мульцітуры», некаторыя санаторыі нават знізілі цэны для расейскага рынку. У «Рускім Экспрэсе» кажуць аб такой тэндэнцыі на экскурсійныя прапановы.

На думку экспэртаў, на беларускім накірунку сфармаваўся пэўны адкладзены попыт. Магчыма, яго «прарве» ў асенне-зімовым перыядзе, калі большая частка аўдыторыі, якая ездзіла ў беларускія здраўніцы вясной і летам, зноў успомніць, што гэта магчыма.

Як мяркуе Сяргей Рамашкін, пераарыентацыі гэтых турыстаў у расейскія здраўніцы не адбылося.

- Беларусь была больш бюджэтным накірункам, чым нашы курорты. Да таго ж многія курортнікі, у асноўным гэта турысты ўзросту 65+, ездзяць шмат гадоў у адзін і той жа санаторый. Таму людзі, якія традыцыйна лячыліся ў Беларусі, на аздараўленчыя курорты Расеі наўрад ці паехалі б. Хутчэй за ўсё, яны наогул не паехалі ў санаторый праз антыкавідныя абмежаванні і боязь захварэць у дарозе або на адпачынку, - тлумачыць ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках