29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіберпартызаны апублікавалі звесткі супрацоўнікаў IT-падраздзялення ўнутраных войскаў

59
Кіберпартызаны апублікавалі звесткі супрацоўнікаў IT-падраздзялення ўнутраных войскаў

Аперацыя «Спякота» ў самым разгары.

Беларускія кіберпартызаны заявілі аб узломе базы звестак супрацоўнікаў IT-падраздзялення ўнутраных войскаў - в/ч 5448.

Асабовыя звесткі супрацоўнікаў былі апублікаваныя ў сетцы.

Варта адзначыць, што раней кіберпартызаны ўзламалі сістэмы звестак службы 102, ДАІ, АІС «Пашпарт». Былі атрыманыя звесткі з сістэмы Управы Уласнай Бяспекі МУС.

Таксама хакеры-патрыёты атрымалі доступ да відэакамер на Акрэсціна і відэа з дронаў МУС.

Экспэрты ў кібербяспецы мяркуюць, што напады кіберпартызан беспрэцэдэнтныя і наносяць наймагутнейшы ўдар па рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках