19 красавiка 2024, Пятніца, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмены ЗША патрабуюць абмежаваць Беларусь у атрыманні сродкаў ад МВФ

6
Кангрэсмены ЗША патрабуюць абмежаваць Беларусь у атрыманні сродкаў ад МВФ

Магчымасць рэжыму Лукашэнкі карыстацца «правамі запазычвання» памяншае эфектыўнасць санкцый.

Група кангрэсменаў ЗША - сябры групы «сяброў Беларусі» ў Палаце прадстаўнікоў - звярнулася ў пачатку гэтага тыдня да кіраўніцы ад Злучаных Штатаў у Міжнародным валютным фондзе Элізабэт Шарціна з патрабаваннем заблакаваць магчымасць для Беларусі выкарыстоўваць «спецыяльныя правы запазычвання» (Special Drawing Rights, SDR) у МВФ.

Пра гэта Расейскай службе «Голоса Америки» паведаміў сябра групы «сяброў Беларусі» і адзін з ініцыятараў звароту, кангрэсовец-рэспубліканец ад Нью-Джэрсі Крыстафер Сміт. Ён таксама падаў тэкст ліста кангрэсмэнаў у распараджэнне «Голоса Америки»

З яго слоў, санкцыі, ужо уведзеныя Захадам супраць рэжыму Лукашэнкі, з'яўляюцца карысным крокам, але трэба ісці далей:

«Мы, чацвёра сябраў кокуса «сяброў Беларусі», напісалі ліст кіраўніцы ад ЗША ў Міжнародным валютным фондзе і заклікалі яе скарыстацца сваім правам адносна «спецыяльных сродкаў запазычвання», якія можа атрымаць Беларусь, каб спыніць магчымасць гэтага - сапраўды гэтак жа, як мы гэта зрабілі з Венесуэлай. Гэтыя грошы могуць быць выкарыстаны Лукашэнкам, каб кампенсаваць эфект ад санкцый, уведзеных ЗША, Канадай, Брытаніяй і ЕЗ. Гэта вельмі важна, і гэта трэба зрабіць неадкладна».

Крыстафер Сміт уважае, што выпадкі з ціскам на спартоўку Крысціну Ціманоўскую і смерць ва Украіне беларускага апазіцыянера Віталя Шышова з'яўляюцца абуральнымі:

«Лукашэнка і яго сын, які кіруе алімпійскім камітэтам краіны, вельмі жорсткія - яны паставілі яе (Ціманоўскую - рэд.) на гонку, у якой яна не хацела ўдзельнічаць, і праз гэта яны вырашылі націснуць на яе з усёй сілай... Гэта ўсё толькі падкрэслівае дробязнасць і жорсткасць Аляксандра Лукашэнкі. Смерць Віталя Шышова ва Украіне, якая цяпер расследуецца ўкраінскімі праваахоўнымі органамі, мае ўсе прыкметы палітычнага забойства. Натуральна, расследаванне павінна быць працягнутае, але гэта яшчэ мацней падкрэслівае той факт, што рэжым здольны забіваць сваіх апанентаў за межамі краіны гэтак жа, як гэта робіць Расея».

У лісце на імя Элізабэт Шарціна ад 2 жніўня, падпісаным кангрэсменамі Крыстаферам Смітам, Уільямам Кіцінгам, Марсі Каптурам і Джо Уілсанам, гаворыцца:

«Мы жорстка пярэчым супраць вылучэння (рэжыму Лукашэнкі - рэд.) амаль 1 млрд даляраў сродкаў з «спецыяльных правоў запазычвання», бо гэта падрывае сур'ёзныя намаганні, зробленыя дэмакратычным рухам Беларусі ў яго барацьбе супраць рэпрэсіўнага рэжыму».

Заканадаўцы ЗША таксама заклікалі прадстаўніка ЗША ў Міжнародным валютным фондзе «супрацоўнічаць з краінамі-сябрамі МВФ, каб абмежаваць або абумовіць выкарыстанне гэтых сродкаў для актыўнага перашкоджання доступу рэжыму Лукашэнкі да цвёрдай валюты, якую ён адчайна хоча атрымаць - датуль, пакуль ён не пагодзіцца на дыялог для арганізацыі свабодных і справядлівых выбараў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках