25 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю рэкордную колькасць мігрантаў

15
Польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю рэкордную колькасць мігрантаў

Рэжым змяніў кірунак.

Польскія памежнікі ў сераду, 4 жніўня, затрымалі 62 мігранты, якія нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу. Сярод затрыманых грамадзяне Ірака, Ірана і Камеруна. Зараз мігранты знаходзяцца ў адмысловым ахоўным цэнтры для замежнікаў, паведамляецца на сайце Падляскага памежнага аддзела.

Супрацоўнікі Падляскага памежнага атрада затрымалі 4 жніўня 62 чалавекі каля польска-беларускай мяжы. За незаконнае перасячэнне мяжы было затрымана 50 грамадзян Ірака, 11 грамадзян Ірана і 1 грамадзянін Камеруна.

Разам з мігрантамі быў і грамадзянін Украіны. Мужчына прыехаў, каб забраць некалькі замежнікаў. Ён быў таксама затрыманы за дапамогу ў перасячэнні мяжы з парушэннем правілаў.

Усе затрыманыя, а гэта 41 чалавек, 8 жанчын і 13 дзяцей змешчаны ў ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Як паведамляе польскі партал rmf24.pl, гэта самая вялікая група мігрантаў з тых, якія калі-небудзь затрымлівалі на польска-беларускай мяжы.

Рэкорд быў усталяваны праз два дні пасля таго як Літва прыняла рашэнне вяртаць у Беларусь нелегальных мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Дзякуючы гэтаму колькасць затрыманых мігрантаў у Літве рэзка скарацілася. У сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек, а выправадзілі больш за 300 мігрантаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках