20 красавiка 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глушым маторы

9
Глушым маторы

Як можна працаваць на гэтую ўладу пасля ўсяго, што яна ўчыніла?

Пра Беларусь зноў загаварылі ва ўсіх сусветных СМІ. І ўсё толькі таму, што маладая дзяўчына здзейсніла ўчынак, які можа зрабіць кожны чалавек: Крысціна Ціманоўская сказала «не!».

Гэта была пастанова не ісці супраць свайго сумлення. І яна стала прыкладам не толькі для спартоўцаў, але і для кожнага беларуса, кожнага працаўніка ў сваёй сферы.

«Ціманоўская, між іншым, нарэшце сказала тое, што кожны беларус павінен быў сказаць яшчэ даўно:

Я не палезу туды без страхоўкі

Я не пайду ў шахту з няспраўнай абаронай

Я не буду збіраць з бацькоў грошы на фіранкі

Я не выйду на суботнік

Я не буду кіраваць аўтобусам у дзве змены

Я не буду працаваць у цэху пры +40

Я не буду запаўняць гэтыя бессэнсоўныя паперкі

Я не пайду ў ваш прафзвяз

Я не буду біць палкай людзей

Я не буду, не хачу, не ўвайду ў становішча, я не збіраюся “разумець”, разбірайцеся самі са сваімі праблемамі

І гэта для нас – адзіны шлях»

Цытата Міці Аганесяна

І сапраўды, чаму мы да гэтага часу працуем? Чаму мы павінны слухаць фразу: «Ну вы ж самі ўсё разумееце!» Не, я не разумею! Я не разумею, як можна спакойна працаваць на гэтую ўладу пасля ўсяго, што яна ўчыніла.

Для кіраўнікоў і памагатых рэжыму мы – самы вялікі страх. Усім вядома, што часта кіроўныя пасады займаюць людзі з, мякка кажучы, недастатковым альбо цалкам супрацьлеглай спецыяльнасці адукацыяй.

Ім сапраўды страшна, што іх супрацоўнікі ведаюць больш, чым яны. Што людзі аднойчы перастануць слухацца дурняў і розум нарэшце возьме верх над дурнямі-прызначэнцамі. Ну, а нам час дзейнічаць.

Успамінаем, што нас пераважная большасць, а іх – усяго 3%. Аднаўляем у памяці абсяг нашых пратэстаў. Тады нават слова страйк, што лунае ў паветры, пудзіла да смерці сіняпальцага і ўсю ягоную хеўру. Менавіта цяпер, сціснутыя з усіх бакоў, яны максімальна ўразлівыя. Усе козыры ў нас у руках. Ён даўно ўжо пацярпеў паразу. Засталося толькі выправадзіць яго з нашай краіны.

Для гэтага трэба зусім няшмат: мы перастаем працаваць. Мы складаем працоўны інструмент, выключаем кампутары, глушым маторы. Не мае значэння прафесія, не важна, колькі гадоў стаж, важная толькі наша агульная мэта – свабода Беларусі і свабода нашых сяброў.

Страйку быць!

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-канала «Баста!»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках