29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з магчымых наймітаў ПВК «Вагнера» быў агентам спецслужбаў Беларусі

8
Адзін з магчымых наймітаў ПВК «Вагнера» быў агентам спецслужбаў Беларусі
ПВК ВАГНЕР

Сярод «вагнераўцаў» знаходзіўся таксама і «дадатковы інфарматар для Беларусі».

Аднаго з 33-х меркаваных баевікоў ПВК Вагнера ідэнтыфікавалі як агента спецслужбаў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміла кіраўніца следчай камісіі (ЧСК) Вярхоўнай Рады ў пытаннях расследавання магчымых супрацьпраўных дзеянняў прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і іншых асоб супраць суверэнітэту Украіны Мар'яна Бязуглая, піша zn.ua.

«Паводле папярэдніх высноў, і гэта будзе паказана ў справаздачы (аб рабоце ЧСК - рэд.), не былі зроблены высновы пра рызыкі датычна перамяшчэння (меркаваных наймітаў - рэд.) на тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, такое перасоўванне прайшло бесперашкодна, гэта значыць мы атрымалі факт, што Расейская Федэрацыя 32 чалавекі выпусціла бесперашкодна (і я растлумачу чаму), а Беларусь гэтак жа бесперашкодна дала ім магчымасць трапіць на сваю тэрыторыю. Потым ужо маем звесткі, што 33-ы быў беларускім агентам. Гэта значыць, ужо ў групе быў чалавек, які працуе на спецслужбу Беларусі і які кантралюе сітуацыю», - паведаміла Бязуглая на брыфінгу ў пятніцу.

Акрамя таго, з ейных слоў, звесткі ВСК сведчаць пра тое, што сярод «вагнераўцаў» знаходзіўся таксама і «дадатковы інфарматар для Беларусі».

«Расея ўжо на этапе дакументавання (2014-2018 гады - рэд.) падключаецца, а Беларусь - як мінімум, на этапе фармавання гэтай групы (меркаваных наймітаў ПВК Вагнера - рэд.)... Добра, што нашыя спецслужбы зрабілі высновы, што штосьці не так, і адпаведна, надумалі адтэрмінаваць рэйс у Стамбул... Фактычна іх затрымалі пад канец», - дадала Бязуглая.

Пры гэтым яна ўдакладніла, што ўсе яны былі грамадзянамі РФ, што не перашкаджала ім адначасова мець грамадзянства іншых краін, сярод іншага - грамадзян Украіны ў гэтай групе было восем. Пры гэтым, паводле звестак часовай следчай камісіі, удзельнікамі баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны з'яўляюцца 28 з 33-х затрыманых.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках