28 верасня 2021, aўторак, 17:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяспечней застацца дома

7
Бяспечней застацца дома

Шакавальныя лічбы на вытворчасцях.

Траўманебяспечнасць і смяротнасць на вытворчасці далей шакуе. У адным толькі жніўні практычна па два разы на тыдзень адбываліся няшчасныя выпадкі на працоўных месцах, якія неслі за сабой смяротныя зыходы. Халатнасць недакіраўніцтва прадпрыемстваў, а таксама абыякавае стаўленне да нормаў тэхнікі бяспекі забралі жыцці многіх рабочых.

Паводле крыніцы otb.by, калі браць толькі перыяд студзень-жнівень гэтага года, на вытворчасцях загінулі 86 чалавек і 453 чалавекі былі цяжка траўмаваныя. І нават гэтая статыстыка, напэўна, моцна прыхарошаная. Бывае так, што працоўны, які атрымаў траўму, пад ціскам начальства адпраўляўся дахаты, дзе ўжо выклікаў сабе хуткую альбо самастойна накіроўваўся ў траўмапункт, выдумляючы гісторыі, як і дзе ён атрымаў траўму. Такіх выпадкаў сотні і тысячы па краіне.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці можна назваць: канструктыўныя хібы, эксплуатацыя няспраўных машын, механізмаў, абсталявання, недасканаласць тэхналагічнага працэсу і толькі потым ужо неасцярожнасць саміх рабочых.

Мадэрнізацыя заводаў відавочна абыходзіць беларускія прадпрыемствы бокам. У 2021 году некаторыя з іх умудраюцца працаваць на абсталяванні і машынах, пабудаваных у 1960-х і 1970-х гадах. Кожны запуск такога абсталявання - гэта сур'ёзная рызыка для рабочых. Аднак прызначэнцы працягваюць дзяліць прыбытак паміж сабой, нават не думаючы пра замену састарэлага абсталявання.

Практыка паказвае, што, працуючы на найноўшым і бяспечным абсталяванні, рабочыя маюць меншую рызыку атрымаць траўмы. Не кажучы ўжо пра тое, што ў гэтым выпадку ўздзеянне на арганізм такіх чыннікаў, як шум і вібрацыя ў разы ніжэйшае і не прыводзяць да прафесійных захворванняў, якія ў Беларусі маюцца практычна ў кожнага чалавека, які працуе на заводзе.

Так быць не павінна. Улады прыдумалі сабе нормы, у якія яны нібыта «ўпісваюцца», і пляваць хацелі на рабочых. Натуральна, гэта ж не ім кожны дзень падыходзіць да станка і спадзявацца на цуд. Мы павінны самі пра сябе паклапаціцца і сказаць ім наша гучнае "НЕ". Падыходзячы да свайго працоўнага месца, чалавек не павінен баяцца за сваё жыццё, ён павінен прадуктыўна і правільна выконваць працу.

Таму нявыхад на працу, акрамя асноўнага шэрагу прычын, гэта яшчэ і наша бяспека. Застацца дома і цэлы месяц не падстаўляць сваё здароўе рызыцы - правільны выбар. Асабліва цяпер, калі назіраецца асаблівы рост захворвання каранавірусам у Беларусі. Наша здароўе, наш выбар і наша будучыня – найважнейшыя рэчы ў нашым жыцці, таму страйку быць!

Арцём Чэрнікаў, адмыслова для тэлеграм-канала «Баста!»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».