24 красавiка 2024, Серада, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кібер-партызаны расказалі IT-інжынерам беларускіх прадпрыемстваў аб набліжэнні «Дня Х»

41
Кібер-партызаны расказалі IT-інжынерам беларускіх прадпрыемстваў аб набліжэнні «Дня Х»

У гэты дзень трэба будзе выканаць некаторыя дзеянні.

Кібер-партызаны, апублікавалі заяву, адрасаваную IT-інжынерам, якія абслугоўваюць беларускія прадпрыемствы:

- Звяртаемся да IT-інжынераў, якія абслугоўваюць беларускія прадпрыемствы ў якасці сістэмных адмінаў і праграмістаў, якія вядуць базы звестак.

У «Дзень Х» наша група Кібер-партызан запусціць X-app - гэта ПА, якое часова нейтралізуе ваша прадпрыемства.

Ваша задача - даць гэтаму ПА магчымасць адпрацаваць напоўніцу. Гэта значыць, пры абвяшчэнні «Дня Х» трэба адключыць антывірусы і іншыя сістэмы абароны на серверах і працоўных станцыях у вашым доступе. Магчыма, самім запусціць X-app.

Вядома, пасля нашай перамогі паўстане пытанне аднаўлення працы вашага абсталявання. Таму рабіце бэкапы крытычных баз звестак і ПА на зашыфраваных носьбітах, якія загадзя не зазнаюць напады.

Падрыхтуйцеся маральна да таго, што ў «Дзень Х» вам давядзецца дапамагчы X-app зрабіць сваё.

Гэта будзе ваш унёсак у будучыню краіны, ваша барацьба з рэжымам Лукашэнкі.

Пасля Перамогі мы будзем працаваць з вамі над аднаўленнем прадпрыемстваў і вяртаннем у штатны рэжым.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках