25 красавiка 2024, Чацвер, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка расказала, ці абароніць ад грыпу вакцына ад каранавіруса

Экспэртка расказала, ці абароніць ад грыпу вакцына ад каранавіруса

Медыкі распрацавалі формулу найбольш эфектыўнай вакцынацыі ў асенне-зімовы перыяд.

Вакцына супраць каранавіруса не абараняе чалавека ад грыпу. Пра гэта ў аўторак, 14 верасня, распавяла Алена Леўчанка, спецыяліст аддзела імунізацыі Цэнтра грамадскага здароўя, піша cursorinfo.co.il.

«Чалавек, прышчэплены ад COVID-19, не мае імунітэту да грыпу. Калі вы хочаце зрабіць прышчэпку, вам абавязкова трэба звярнуцца да сямейнага лекара або педыятра, які самастойна праінфармуе вас аб працэдуры вакцынацыі супраць грыпу. Інтэрвал паміж дозамі COVID-19 і супрацьгрыпознай вакцыны павінен складаць не менш за два тыдні з моманту апошняй вакцынацыі. Мы раім зрабіць прышчэпку і ад COVID-19 і ад грыпу», - сказала Леўчанка.

Паводле ейных слоў, прышчэпкі супраць каранавіруса і грыпу - гэта два розныя тыпы імунізацыі. Вакцына супраць COVID-19 абараняе арганізм ад віруса COVID-19, цяжкіх захворванняў і смерці. Вакцына супраць грыпу абараняе ад вірусаў грыпу, штамы якіх актуальныя ў гэтым сезоне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках