28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі расказалі, як не пусцілі «Баршчаварку» ў краіну

23
У Грузіі расказалі, як не пусцілі «Баршчаварку» ў краіну

Згадкі ейнага прозвішча было досыць, каб у грамадстве і палітычных колах паднялася хваля абурэння.

14 верасня Цэнтрвыбаркам Беларусі «зняпраўдзіў» інфармацыю, што назіральнікам на муніцыпальныя выбары ў Грузіі паедзе Лідзія Ярмошына. Аднак у грузінскай няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю» заявілі, што заяўка прыйшла менавіта з ейным прозвішчам, паведамляе telegraf.by.

«Мы ўбачылі, што, паводле звестак ЦВК Грузіі, заяўку на ўдзел у мясцовых выбарах Грузіі ў якасці незалежных назіральнікаў даслаў ЦВК Беларусі на чале з Лідзіяй Ярмошынай, з яе подпісам. Ніякіх іншых прозвішчаў у той момант названа не было», - сказала кіраўнік арганізацыі Ніно Далідзэ.

Яна падкрэсліла, што заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Ярмошынай.

«Так, яна кіраўніца ЦВК Беларусі, і тэарэтычна быць незалежнымі назіральнікамі могуць быць два чалавекі з беларускага ЦВК, у тым ліку і сама Ярмошына. Але паўтаруся, пра іншыя прозвішчах гаворкі не ішло. І ўжо гэтага прэцэдэнту было досыць дзеля таго, каб у грамадстве і палітычных колах паднялася хваля абурэння», - адзначыла Далідзэ.

Кіраўніца арганізацыі дадала, што «вядома ж, мы даведаемся, ці з'явіліся пасля навіны пра зняпраўджвагне беларускімі ўладамі былых звестак якія-небудзь новыя прозвішчы. Для гэтага мы нават зробім афіцыйны запыт у ЦВК Грузіі. Але фактычна прэтэнзіі да беларускага ЦВК гэта не мяняе».

Пакуль афіцыйнага каментара ад грузінскага Цэнтрвыбаркама няма.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках