25 красавiка 2024, Чацвер, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча хоча дамагчыся ад Інтэрпола пераправеркі ордэраў з Беларусі

5
Польшча хоча дамагчыся ад Інтэрпола пераправеркі ордэраў з Беларусі

Менск выкарыстоўвае гэтую арганізацыю ў палітычных мэтах.

Улады Польшчы маюць намер дамагчыся ад Інтэрпола ўвядзення сістэмнай пастановы для дадатковай верыфікацыі заявак на міжнародны вышук, якія паступаюць з Беларусі і Расеі, бо гэтыя дзве краіны ўсё часцей выкарыстоўваюць вышук праз Інтэрпол у сваіх палітычных мэтах. Пра гэта паведамляе tvn24 са спасылкай на крыніцы ў кіраўніцтве праваахоўных органаў.

Праблема стала асабліва актуальнай пасля таго, як у нядзелю польскія паліцыянты затрымалі ўцекача з Беларусі ўдзельніка пратэстаў Макарыя Малахоўскага, які знаходзіўся ў Польшчы з гуманітарнай візай. Ён быў затрыманы праз тое, што знаходзіўся ў «чырвоным спісе» Інтэрпола - у міжнародны вышук яго падала Беларусь. Разабраўшыся, што справа палітычная, маладога чалавека на наступны дзень адпусцілі. Кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што гэты выпадак - вынік палітычнага выкарыстання Інтэрпола беларускім рэжымам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках