20 красавiка 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі больш за палову флагманаў стратныя або нізкарэнтабельныя

1
У Беларусі больш за палову флагманаў стратныя або нізкарэнтабельныя
Фота: bymedia

Гэта першыя кандыдаты на выбыванне.

Статыстычныя органы падбілі фінансавыя вынікі за 7 месяцаў. Большасць флагманскіх кампаній краіны далі справаздачу пра слабыя паказчыкі, піша сайт banki24.by.

Адзін з галоўных фінансавых паказчыкаў кожнага прадпрыемства - гэта рэнтабельнасць продажаў. Рэнтабельнасць продажаў дае прапорцыі прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і даходу за прамежак часу.

Як правіла, чым вышэйшая рэнтабельнасць, тым больш эфектыўна працуе бізнэс. У цэлым дакладна і адваротнае: ніжэйшая рэнтабельнасць - ніжэйшая эфектыўнасць бізнэсу.

Рэнтабельнасць адлюстроўвае, ці мае кампанія прыбытак з продажаў або нясе з продажаў страты. Калі рэнтабельнасць адмоўная, то прыбытку няма, а ёсць страты, калі дадатная, то бізнэс дае нейкі прыбытак.

Таксама рэнтабельнасць продажаў паказвае, наколькі эфектыўна працуе прадпрыемства па-за сувязямі з пазыковай нагрузкай. Калі рэнтабельнасць працяглы час адмоўная або нізкая, то нават з дзяржпадтрымкай бізнэс мае высокія шанцы стаць банкрутам. У статыстычных зборніках да нізкарэнтабельных як правіла адносяць кампаніі з паказчыкам у межах 0-5%.

Па выніках 7 месяцаў 2021-га блізу 22,1% флагманаў Беларусі мелі негатыўную рэнтабельнасць (былі стратныя), а яшчэ 32,6% кампаній паказалі рэнтабельнасць у дыяпазоне 0-5%.

Такім чынам, амаль 55% флагманаў знаходзілася ва ўразлівым фінансавым становішчы. Пры паўторы маштабнага крызісу ў эканоміцы гэта першыя кандыдаты на выбыванне.

Па Менску ўдзельная вага стратных флагманаў склаў 21,9%, нізкарэнтабельных - 23,2%. Сярод абласцей найлепшыя паказчыкі паводле сумарнай дзелі нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў паказала Гарадзенская - 17,9% і 30,7%.

У астатніх абласцях дзелі стратных і нізкарэнтабельных бізнэсаў вагаліся ад 50,9% да 69,1%. У Берасцейскай вобласці ў гэтыя катэгорыі патрапілі 17,2% і 33,7% флагманаў, у Віцебскай - 25% і 33,5%, у Гомельскай - 22,3% і 38,6%, у Менскай - 25,1% і 32,3%, у Магілёўскай - 25,1% і 44%.

Па Магілёўскай вобласці самая высокая ў краіне дзель фінансава уразлівых буйных і сярэдніх бізнэсаў - 69,1% (звыш за дзве траціны). Нядзіўна, што рэгіён хранічна знаходзіцца на апошніх месцах паводле ўзроўню заробку - даходы флагманаў не дазваляюць выйсці на першыя пазіцыі.

У прамысловасці зрабілі справаздачу аб 18,8% нерэнтабельных і 30,1% нізкарэнтабельных флагманаў, у сельскай гаспадарцы - пра 27% і 34,4%, у будаўніцтве - аб 24,7% і 37,6%, у гандлі - аб 28, 8% і 48,9%, на транспарце - аб 25,1% і 37,4%, у сектары гатэляў і рэстарацый (HoReCa) - аб 45,5% і 35,5%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках