24 красавiка 2024, Серада, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва абмежавала прапускную здольнасць ЛЭП з Беларуссю ў рамках блакады БелАЭС

7
Літва абмежавала прапускную здольнасць ЛЭП з Беларуссю ў рамках блакады БелАЭС
Фота: ТАСС

Вільня будзе кіравацца ўласнымі правіламі энэргетычнай бяспекі.

Літоўскі сеткавай аператар Litgrid з серады абмежаваў максімальную прапускную здольнасць транспамежных ЛЭП на літоўска-беларускім кірунку, паведамляе interfax.by са спасылкай на BNS.

Пастанова прынятая ў рамках намераў Літвы не дапусціць патрапляння ў энергасістэму краіны электраэнэргіі з Беларускай АЭС у Астраўцы, якую Вільня ўважае за небяспечную. Такім чынам, цяпер пакуль не будзе дасягнута новае пагадненне Літвы, Латвіі і Эстоніі аб гандлі электраэнергіяй з трэцімі краінамі (у тым ліку з Расеяй), Літва будзе кіравацца ўласнымі правіламі гандлю.

Старшыня Дзяржаўнай рады ў рэгуляванні энэргетыкі Літвы Рэнатас Пацюс раней заяўляў BNS, што ў выніку гэтых прынятых Літвой захадаў аб'ём энэргагандлю Латвіі з Расеяй павінен скараціцца прыкладна да 320 МВт.

Латвія і Эстонія гандлююць электраэнергіяй з Расеяй паводле няўзгодненай з Літвой методыцы. У выніку, на думку службовых асоб Літвы, электраэнергія з БелАЭС паступае ў Літву праз Латвію, што парушае прыняты Вільняй так званы "антыастравецкі" закон. Латвія сцвярджае, што гандлюе толькі расейскай электраэнэргіяй.

Літва спыніла камерцыйны імпарт электраэнергіі з Беларусі з лістапада мінулага года, калі БелАЭС пачала вырабляць электраэнергію. Аднак фізічна электрычнасць беларускага паходжання працягвала паступаць у Літву, хоць апошнім часам, калі гэтую электраэнергію не закупляе Украіна, а БелАЭС не працуе з 12 ліпеня, ператокаў няма. З Беларусі паступае толькі электраэнергія ў рамках функцыянавання энэргаколаБРЭЛЛ (Беларусь-Расея-Эстонія-Латвія-Літва).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках